Правал расейскай фальшыўкі. 11 верасьня на пустынным месцы на ўсходнеамэрыканскім беразе акіяна сабралася невялікая група людзей.
Маскоўскі скульптар Цэрэтэлі (той, што наставіў у Маскве калясальных і жудасных помнікаў Пятру І і іншым) адкрываў свой “помнік сьлязе”. Нью-Ёрк і Вашынгтон сваечасова ацанілі шызоідна-вычварную вобразнасьць і плястыку гэтага “помніка” і адмовіліся ад маскоўскага падарунка. Давялося ставіць падарунак на пустым беразе з прэтэнзіяй на крамлёўскае спачуваньне ў сувязі з пяцігоддзем 11 верасьня 2001 г. Зразумела, што афіцыйная адмова ад “помніка” зьвязана ня толькі з эстэтычнымі меркаваньнямі. Кіраўніцтва ЗША і амэрыканскае грамадзтва адэкватна ацэньваюць уклад Крамля ў тэрарыстычную вайну супраць цывілізаванага чалавецтва. Таму інаўгурацыя атрымалася чыста пэнсіянэрская. Перад купкай пэнсіянэраў выступіў пэнсіянэр Біл Клінтан (быў нават без Хілары). Потым пра “дружбу” выказаўся пацешны кіраўнік крамлёўскай псэўдаапазыцыі старшыня савету фэдэрацыі РФ Міронаў. Першыя асобы ЗША, амэрыканскія СМІ і грамадзтва праігнаравалі крывадушны хэпэнінг маскоўцаў.
На працягу ўсяго 11 верасьня расейскія СМІ паведамлялі пра “падзеньне вэрталёта”, напоўненага расейскімі генэраламі ды палкоўнікамі ў гарах Паўночнай Асэціі. Мардастыя генэралы (з тых, якіх яшчэ не насьцігла куля патрыётаў) надзьмуваліся перад тэлекамэрамі і тлумачылі, што “вэрталёт ляцеў ўначы ды ў тумане, зачапіўся за дрэвы і ўпаў у гарах…” Памятаем, што нямецкія эсэсаўцы падчас вайны правялі маштабную тэрарыстычную апэрацыю супраць мірнага насельніцтва (тысячы ахвяраў) пад крыптонімам “Nacht und Nebel” (“Ноч і туман”). Але зьверствы і тэрор ня выратавалі фашыстоўскую Нямеччыну ад разгрому і дэфашызацыі. Цікава, што маскоўскае ваеннае начальства ўжо баіцца лётаць над Каўказам (нібыта тэрыторыяй РФ) у ясны дзень. Генэралы-палкоўнікі паспрабавалі прасклізнуць уначы ды ў тумане, рыхтуючы чарговую эсэсаўскую акцыю супраць каўказкіх народаў. Ды не прасклізнулі: ад мэханізма засталіся рожкі ды ножкі, забіты тры генэралы і шэраг палкоўнікаў-падпалкоўнікаў. 12 верасьня аб сваёй удалай вайсковай апэрацыі супраць маскоўскіх акупантаў заявіла народная асэцінская армія. Асэцінскі народ канчаткова разабраўся, хто забіў дзяцей у Беслане і зрабіў удар па забойцах.
50 тысячаў маладых маскоўцаў 11 верасьня прысутнічалі на канцэрце поп-дзівы Мадоны. Сусьветнавядомая путана сярод іншага выказала камплімэнт РФ: “Я вельмі рада, што Расея ўжо на працягу 15 гадоў зьяўляецца дэмакратычнай краінай. Дзякуй мэру Лужкову…”. Ура-а-а! – закрычалі ачмурэлыя маскоўскія фэны путаны. А Лужкову цяпер трэба задумацца, каго б яшчэ з сусьветных сатаністаў і герояў панэлі запрасіць у Маскву на публічнае нахвальваньне “русской демократіі”?
Янка Базыль