“В Беслане и других городах России в эти дни всё смолкло, люди вспоминали о второй годовщине теракта…” 1-3 верасьня, сапраўды, расейскія тэлеканалы пад гэты камэнтар паказалі жыхароў Беслана каля месца гібелі дзяцей у 2004 г. “Другіх городов Россіі” у сувязі з жалобнымі мерапрыемствамі не было паказана. На патрабаваньне асэцінаў у Беслан ня былі дапушчаны ані маскоўскія дзяржбонзы, ані паўночнаасэцінскія кіраўнікі аўтаноміі (і тыя і другія даўно атрымалі народны праклён за актыўны ўдзел у забойстве дзяцей). Упершыню за два гады гэбельсаўскіх камэнтароў Масква ня ўжыла на сваіх тэлеканалах вызначэньні “чачэнскія тэрарысты”, “Басаеў” і г.д. Праўду не ўдалося схаваць, яна раскрылася за два гады ва ўсёй сваёй жахлівасьці. Дзяцей забілі паводле загаду Пуціна, палявы выканаўца – галоўны гэбіст Патрушаў. Дагэтуль не знойдзена каманда з 10-12 тэрарыстаў славянскай зьнешнасьці (яны размаўлялі па-расейску), пра якіх успамінаюць усі закладнікі, што засталіся жывыя. Дагэтуль больш за сто чалавек (у тым ліку дзеці) ня знойдзены сярод жывых або мёртвых. Нават у Маскве 3 верасьня адбыўся нешматлікі мітынг на Лубянскай плошчы. Бабулькі і некалькі мужчынаў з інтэлігентнымі тварамі трымалі плякаты “Штурм школы – ганьба ўлады”, “Танкавым і агнямётным агнём па дзецях”, “Пуцін і Патрушаў павінны несьці адказнасьць за гібель дзяцей”. Лубянцы кінулі супраць людзей амонаў, якія парвалі плякаты і заштурхалі дэманстрантаў у аўтобусы (тэлеканалы так і не паказалі гэты эпізод). Вядома, што ў першыя дні верасьня адбываліся мэмарыяльныя мерапрыемствы ў паўднёвых штатах ЗША, дзе роўна год таму сотні тысячаў людзей пацярпелі ад тайфуна. Прэзыдэнт ЗША Буш не хаваўся ў сталіцы. Ён наведаў месцы трагедыі, маліўся разам з грамадзянамі, тлумачыўся за правалы леташняй выратавальнай апэрацыі. Прэзыдэнт не баяўся адказнасьці і не баяўся людзей. Вядома, што Пуцін дагэтуль аніразу не наведаў Беслан. Ён панічна (і абгрунтавана) баіцца народнага гневу. Асэціны ўжо ведаюць, што гэта ён аддаў загад на забойства дзяцей, і ня хочуць бачыць у сваім горадзе галоўнага забойцу. У Пуціна былі больш важныя справы 1 верасьня і ў наступныя дні. Ён адкрываў чарговую школу з чарговым сьвятам ведаў. 2 верасьня у Маскве “голь-моль гуляла”, быў “дзень горада”. Іграла музыка, статысты танцавалі на асфальце, гараджанаў (па спэцпрапусках!) запускалі маленькімі натоўпамі на пацёмкінскія гуляньні. У псіхічна нармальнай краіне ня магло б адбыцца такое сьвята ў сталіцы, калі ў адным з гарадоў паміналі дзяцей – ахвяраў масавага забойства. Маскоўская імпэрыя – хранічна хворы псіхапат, якога трэба ізаляваць ад цывілізаванага чалавецтва і вызваляць захопленыя ім у закладнікі народы. 3 верасьня (роўна гадавіна забойства дзяцей) у Маскве працягнуліся сьвяткаваньні. Лубянцы-крамлёўцы зьбегліся ў адну кампанію з бацюшкамі РПЦ, каб павіншаваць Алексія ІІ Рыдзігера з 45-годдзем прыняцьця манаскага чыну. Якія маглі быць юбілеі ў гэты дзень?! Гэта ня ўкладваецца ў галаву.
Згаданыя “другіе города Россіі” займаліся ў гэтыя дні зусім іншымі справамі. У карэльскім горадзе Кандапога адбыўся сапраўдны бунт. Тысячы мясцовых жыхароў грамілі рэстараны і рынкі, узятыя пад кантроль каўказцамі. Расейскія тэлеканалы паказалі таксама аэрапорт Магадана з кур’ёзным транспарантам “Добро пожаловать на Колыму”. Аказваецца, у сталіцы расейскага Эльдарада на залатых калымскіх жылах няма чым плаціць заробак нават супрацоўнікам мясцовай авіякампаніі. Яны пратэстуюць і абвінавачваюць начальства, якое раскрала грошы. У чачэнскім горадзе Ханкала партызаны арганізавалі вялікі выбух у мясцовым штабе расейскага гестапа (Управленіе по іспольненію наказаній): 1 забіты, 18 параненых. У сувязі з гэтым успамінаецца нядаўняя рэклямная акцыя на расейскім тэлебачаньні. У жніўні штодня паказвалі, як у рамках патрушаўскай амністыі Кадыраву здаюцца “сотні удзельнікаў бандфармаваньняў”. Гледачы ўжо тады заўважылі ўсю хлусьлівасьць гэтага пагарэлага тэатру. Групы мужчынаў у чыстай цывільнай вопратцы з усьмешлівымі фізіяноміямі пазіравалі перад тэлекамэрай, удаючы “здаюшчіхся”. Можна было заўважыць, што ў тэлетрактоўцы многія з іх “здаваліся” па тры-пяць разоў на працягу жніўня. Цікава, што заходнія СМІ зноў з гатоўнасьцю паўтарылі гэтую лубянскую фальшыўку.
Юбіляр Алексій зьбіраецца ў Калініград. Там скончылі будаўніцтва вялічэзнага сабору РПЦ (замест таго, каб пабудаваць храмы ў вёсках і мястэчках). Цікава, што калініградскі “сабор” ёсьць дакладная, але паменшаная копія “храма Лужкова спасітеля” у Маскве. Імпэрская кантора пад назовам РПЦ ня можа дзейнічаць інакш. Яна “верна традіціям”. Зноў, як у другой палове 19 ст., акупанты-асаднікі будуюць на захопленай зямлі свае “мураўёўкі”. Аднак, ёсьць яшчэ і бальшавіцкая традыцыя. Успомнім, як КПСС будавала ў розных гарадах тыпавыя палацы райкамаў і абкамаў.
Янка Базыль