Шклоўскі рэжым і ягоная псэўдаапазыцыя прадэманстравалі падрыхтоўку да “дня знаній”. 30 жніўня расейскія тэлеканалы паказалі шклоўскіх міністраў, якія радваліся лукашэнкаўскай рэформе “родного языка, после которой нам будет прошче разговарівать на одном із государственных языков Белоруссіі…” Тыя ж тэлеканалы паказалі двух “оппозіціонеров”. В. Вячорка сказаў пра “рэформу”: “Улада пасылае інтэлігенцыі такі мэсыдж пра беларускую мову…” Рэдактар “Нашай Нівы” (народ даўно ўжо кажа, што гэта “Іхная Ніва”) А. Дынько таксама выказаўся: “Это желание запретить какую-то часть белорусской культуры, какую-то часть белорусского языка…” На фоне вайны рэжыму супраць усяго беларускага, ва ўмовах чарговай спробы канчатковага зьнішчэньня нашай мовы гэтыя запісныя “оппозіціонеры” схалястычна разважаюць пра “мэсыдж” і “какую-то часть”. Якая ўсё ж брыдота.
Многія СМІ сьвету паведамілі пра адкрыцьцё ў Тбілісі выставы “Савецкая акупацыя Грузіі. 1921-1991 гг.” Экспазыцыя заняла цэлы паверх Нацыянальнага музэя гісторыі Грузіі. Тысячы дакумантаў, здымкаў, відэаматэр’ялаў распавядаюць пра трагедыю краіны, акупаванай маскоўскімі бальшавікамі. 900 тысячаў грузінаў былі забіты або высланы ў ГУЛАГ расейскімі акупантамі (агромністая лічба для колькасна невялікага народу). Масква адразу залемантавала пра “несправядлівыя абвінавачваньні” і пра “мы тоже жертвы”. Выстава на тэму расейскага генацыду супраць беларусаў абавязкава адбудзецца ў Менску пасьля ліквідацыі маскоўскай акупацыі нашай краіны.
Янка Базыль