Адкрылася 27-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

4 сентября 2006 г.

Навіны

У ЗША, у Нью-Брансвіку распачынаецца 27-ая сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Першая сустрэча амэрыканскіх і канадыйскіх беларусаў адбылася у 1952 годзе ў мястэчку Ніагара-фолс. З таго часу праводзіць сустрэчы штодва гады зрабілася традыцыяй – яны адбываюцца, па чарзе, ці ў Канадзе, ці ў ЗША.

Пра сёлетнюю сустрэчу распавядае кіраўнік Нью-Ёрскай управы Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня Віталь Зайка.

(Зайка: ) “Гэтая сустрэча сёлета мае лёзунг “У абарону дэмакратыі ў Беларусі”. 2-га верасьня адбудзецца сымпозыюм, у якім будзе тры дыскусыйныя групы. Першая прысьвечаная ўшанаваньню ахвяраў лцукашэнкаўскага рэжыму, кіраўнік Ірына Красоўская, жонка зьніклага Анатоля Красоўская. Другая дыскусыйная група будзе абмяркоўваць ролю беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў дапамозе дэмакратыі ў Беларусі. І трэцяя сэкцыя прысьвечаная аналізу прэзыдэнцкі выбараў 2006 г., і будуць разгледжаныя шанцы апазыцыі на зьменя вынікаў гэтых выбараў. У працы возьмуць удзел і выступяць з прамовамі кангрэсмэн Фрэнк Палоне, былы амбасадар у Беларусі Джордж Крол, старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, дырэктар нью-ёрскага Інстытуту навукі і мастацтва Вітаўт Кіпель, старшыня Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк.”

Радыё Свабода, Нью-Ёрк