Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту \"Адраджэньне\" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ

18 июня 2006 г.

Навіны

18 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адражэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Зянон Пазьняк прадставіў Сойму праекты дакумантаў па галоўным кірункам беларускай палітыкі. З дакладам па палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і за яе межамі, а таксама па задачах партыйнай дзейнасьці выступіў сп. Юры Беленькі, выконваючы абавязкі старшыні Фронту і Партыі на Беларусі. Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны, якія абмеркавалі сітуацыю і праекты дакумантаў, прадстаўленыя Старшынёй Партыі і Фронту. Былі прыняты Зварот да кіраўнікоў вялікіх дзяржаваў “Аб палітычнай агрэсіі Расеі”, а таксама звароты “Аб плянах незаконнага рэфэрэндуму” і “Аб супраціўленьні зьнішчэньню беларускай культуры” (тэксты публікуюцца).

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ