ГУАМ зьмяняе назву

22 мая 2006 г.

Навіны

У панядзелак у Кіеве пачалася двудзённая сустрэча краінаў-удзельніц ГУАМ – Грузіі, Украіны, Азэрбайджану і Малдовы.

У сталіцы Ўкраіны будуць абмеркаваныя магчымасьці памяншэньня залежнасьці гэтых дзяржаваў ад энэгетычных паставак з Расеі. Акрамя таго, плянуецца ператварыць альянс чатырох краінаў у міжнародную структуру пад назвай “Арганізацыя за дэмакратыю і разьвіцьцё – ГУАМ”, якая, да задумцы яе стваральнікаў, можа стаць альтэрнатывай СНД на былой савецкай прасторы.

(Паводле http://news.bbc.co.uk/hi/russian/news/newsid_5005000/5005552.stm) 22 траўня 2006 г.