У нядзелю ў Чарнагорыі прайшоў рэфэрэндум па пытаньні аб аддзяленьні ад Сэрбіі. Пасьля закрыцьця выбарчых участкаў былі абнародаваныя папярэднія вынікі рэфэрэндуму, згодна зь якімі 56,3% жыхароў Чарнагорыі выказаліся за адзяленьне ад Сэрбіі. Прыхільнікі старой дзяржавы набралі 43,2%.
Прэмьер-міністар Чарнагорыі Міло Джуканавіч, які ўзначальвае палітычны блёк за аддзяленьне ад Сэрбіі, абвесьціўаб перамозе прыхільнікаў незалежнасьці, паведамляе AFP.
“Рашэньнем бальшыні жыхароў незалежнасьць Чарнагорыі адроджана”, - заявіў прэмьер. Па дадзеных Джуканавіча, 55,5; жыхароў Чарнагорыі выказаліся на рэфэрэндуме за аддзяленьне ад Сэрбіі. Па дамоўленасьці з Эўрасаюзам, для абвешчаньня незалежнасьці ад Белграду неабходна ня менш 55% галасаваўшых.
Міло Джуканавіч заявіў, што на гэты момант ужо падлічана 99% бюлетэняў. Пры тым розьніца паміж прыхільнікамі і праціўнікамі незалежнасьці склала 45 тысячаў галасоў. Насельніцтва Чарнагорыі складае 650 тысячаў чалавек.
Паводле інфармацыі http://lenta.ru/news/2006/05/22/djukanovic/ 22.05.2006 г.