Уільям Тэйлар, які ў бліжэйшы час будзе прызначаны новым амэрыканскім амбасадарам у Ўкраіне, паведаміў, што Вашынгтон “вельмі зацікаўлены ў атрыманьні Ўкраінай сяброўства ў НАТА”. Ён лічыць магчымым дасягненьне гэтай мэты ў 2008 годзе.
“Калі мая кандыдатура будзе зацьверджана (на пасаду амбасадара ЗША ў Украіне), я зраблю ўсё, што будзе ў маіх сілах, каб аказаць садзейнічаньне Ўкраіне ў рэалізацыі палітычных, эканамічных, абарончых рэформаў, а таксама рэформаў ў галіне бясьпекі, неабходных для яе магчымага сяброўства ў садружнасьці, аб’яднанай агульнымі каштоўнасьцямі НАТА”.
У мінулую нядзелю ЗША ўпершыню на афіцыйным узроўні заявілі пра свае намеры дапамагаць ня толькі ў зьнешняй, але і ўнутранай палітыцы Ўкраіны. Камітэт па замежных справах Кангрэсу ЗША, на якім выступіў Уільям Тэйлар, ўсебакова разглядзеў украінскае пытаньне, пачынаючы ад тэрмінаў уваходжаньня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю і НАТА і заканчваючы пастаўкамі газу і фармаваньнем ураду.
Пра адносіны Расеі да гэтага працэсу на днях паведаміў сьпікер Савета Фэдэрацыі С. Міронаў: “ Мы не приветствуем это (вступление Украины в НАТО). И будем делать выводы”. Па яго выказваньні, расейскі бок можа спыніць супрацоўніцтва з Украінай па шэрагу важнешых кірункаў. -“Это десятки, сотни, тысячи рабочих мест, это технологии, торговля, экспорт. Поэтому пусть все взвесят и потом принимают решения “.
*Паводле Тацьцяны Івжэнкі, Кіеў * http://www.ng.ru//cis/2006-05-16/1_kiev.html
Хто такі Уільям Тэйлар Уільям Тэйлар зьяўляецца старэйшым кансультантам пры каардынатары Дзярждэпартамэнту ЗША па пытаньям рэканструцыі і стабілізацыі. Працаваў ў Кабуле ў якасьці каардынатара па Афганістану ва упраўленьні па краінам Паўднёвай Азіі Дзярждэпа ЗША.
**Наш каментар: **Гэбоўска-пуцінскі рэжым пасьлядоўна вядзе РФ да разбурэньня, да суіцыду. Што штурхае спадара Міронава на такія выказваньні за якімі з высокай верагоднасьцю могуць сьледаваць і адпаведныя дзеяньні? Мяркуецца, што гэта жывёльны страх. Страх згубіць багацьці, на якіх сядзіць гэбоўская арганізацыя. Завалодаць змагла, а ўтрымаць і эфектыўна распарадзіцца ня мае здольнасьцяў і моцы. Не хапае інтэлекту і працоўных рэсурсаў. Таму ў плянах захапіць Украіну і Беларусь, парабаціць інтэтект і працоўныя рэсурсы ўкраінцаў і беларусаў. На большае мазгоў не хапае. Калі гэтыя пляны бурацца, тады ўзьнікае панічны страх. Ужо маецца прыклад, Масква “напалохала” Малдову, ускладніла знаходжаньне малдаўскіх кваліфікаваных спэцыялістаў-будаўнікоў ў Расеі. Малдаване хутка пераарыентаваліся і цяпер працуюць у непараўнальна лепшых умовах, за лепшую аплату ў Гішпаніі. Такім чынам Расея па ўласнай ініцыятыве згубіла некалькі сотняў тысячаў кваліфікаваных рабочых. Можна сабе ўявіць, што здарыцца з эканомікай Расеі, калі 2-3 мільёны ўкраінцаў пакінуць Расею і пераарыентуюцца на працоўныя рынкі Эўропы і Амэрыкі. Тое, што так будзе, няма сумненьняў. Ня ўдасца маскоўцам парабаціць і беларусаў.
БС