Заўтра Вярхоўны Суд працягне разгляд справы аб ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Закрыцьця найстарэйшай творчай арганізацыі патрабуе Міністэрства юстыцыі.
Зачэпкай для пазову Мін’юсту сталі папярэджаньні, якія арганізацыя атрымала за апошнія гады — за часовую адсутнасьць арыгіналу статуту, неадпаведную форму пячаткі, герб “Пагоня” на шыльдзе, а таксама правядзеньне ў будынку Дому літаратара зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”. Кіраўніцтва Саюзу гэтыя вінавачаньні адкідае.
Паводле радыё “Свабода, 4 траўня 2006