Дзясяты дзень трымае галадоўку сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ з Наваполацку Анатоль Кулік. Ён распачаў яе ў момант інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, пратэстуючы супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту, учыненаму ўладамі супраць шэрагу актывістаў выбарчай кампаніі.
Здароўе галадоўніка, якому ў студзені сёлета споўнілася 60 гадоў, здавальняючае: адзінае, з чым мае праблемы, гэта з сэрцам. Бліжэйшым часам ён плянуе зьвярнуцца да лекараў. Наваполацкі дэмакрат зьбіраецца трымаць галадоўку яшчэ пяць дзён.
(17 красавіка 2006. Паводле радыё “Свабода”)