Непрафэсійная інфармацыя

17 красавіка 2006 г.

Навіны

17 красавіка 2006 г. радыё “Свабода” піша ў Сеціве: “Упершыню Партыя БНФ зладзіла акцыю, прысьвечаную чарнобыльскай праблеме, 26 красавіка 1989 году. Тысячы людзей выйшлі на плошчу Незалежнасьці й запалілі сьвечкі на знак памяці пра ахвяраў катастрофы. А ў верасьні 1989 году адбыўся Чарнобыльскі шлях, арганізатарам якога таксама была Партыя БНФ”.

На самай справе ўсё гэта рабіў “Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”. Партыя БНФ была ўтворана Фронтам пазьней.

Т. Ракса