Салідарнасьць з змагарамі

17 красавіка 2006 г.

Навіны

16 красавіка сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ наведалі калегаў па Партыі і моладзь, якіх рэжым трымае ў турме на вул. Акрэсьціна з 7 красавіка 2006 г. За арганізацыю і ўдзел ў акцыі пратэсту супраць фальшывай інаўгурацыі на незаконны трэці тэрмін прэзыдэнцтва дыктатара Лукашэнкі былі асуджаныя:

Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, – на 15 сутак;

маладыя патрыёты: **Уладзімер Мікалаеў і Ільля Шыманскі **– на 15 сутак; **Уладзімер Багач **– на 10 сутак.

сябра Фронту і Партыі Эдуард Бокі – на 10 сутак;

Сябрам па змаганьні былі перададзеныя харчы, лісты, прэса. Сёньня ў 19:15 выдуць на волю Уладзімер Багач і Эдуард Бокі.

17 красавіка 2006 г.
Прэс-служба Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ