14 красавіка выданьне “Комсомольская правда в Белоруссии” апублікавала заяву Жырыноўскага, якую 12 красавіка распаўсюдзілі расейскія і беларускія СМІ. Але газэта інфармацыю падала зь істотнымі зьменамі. Прапануем параўнаць:
КП (14.04.2006): «ЛДПР против Конституционного акта, проведения выборов в парламент Союзного государства. Это лишняя трата денег. Беларусь должна стать восьмым федеральным округом России, назовем его Минским. Пусть полпредом в этом округе будет белорус, а не русский».
Навіны на TUT.by (12.04.2006):
По его [Жырыноўскага] словам, белорусская тема обсуждалась на прошедшей сегодня в Кремле встрече президента России с лидерами думских фракций. “Я озвучил позицию ЛДПР. Мы против Конституционного акта, проведения выборов в парламент Союзного государства. Это лишняя трата денег”, - сказал Жириновский. “Беларусь должна стать восьмым федеральным округом России, назовем его Минским. Пусть полпредом в этом округе будет белорус, а не русский”, - пояснил лидер ЛДПР. (Росбалт)
У варыянце “Комсомольскай правды в Белоруссии” чытач не даведаецца пра галоўнае. Пра тое, што абмеркаваньне варыянтаў акупацыі Беларусі праводзілася ў Крамлі пад кіраўніцтвам В. Пуціна. Жырыноўскаму (з улікам яго “іміджу”) даручылі агучыць самую зьняважлівую форму ліквідацыі нашай дзяржавы. Ён выканаў даручанае. Агучыў, каб праверыць рэакцыю нашага грамадзтва.
Беларускія патрыёты вызначаюць дзейнасьць пуцінскай хэўры як аб’яўленьне ваенных дзеяньняў супраць беларускага народу. Рэакцыя будзе адпаведнай.