Спроба ажывіць струхнелую ідэялёгёгію рускага фашызму

11 красавіка 2006 г.

Навіны

Крэмль-Лубянка паступова спрабуе ажывіць імпэрскую структурыраваную філясофію перавагі і ўзвышэньня рускага. Пэрыяд стыхійнага захопу, гэбоўскага уціску ў стылі мангольскай конніцы, падобна, скончыўся. Цяпер тое ж самае робіцца з прэтэнзіяй на навуковы падыход і камэнтуецца з ужываньнем значна больш вытанчанай лексікі. Пазнаёміцца з рысамі сфармаванай імпэрскай ідэялёгіі можна нават на старонках масавай газэты “Аргументы и факты”. У №14 за красавік 2006 г. можна прачытаць матэрыял пад тытулам “…что если русские уйдут”. Нам з вамі адразу зразумела, што калі яны “уйдут”, то сьвет абваліцца, сонца спыніць сваю хаду, усе зробяцца няшчаснымі і галоднымі. Чытач газэты П. Сапожніков з Уфы, мабыць, хвалюецца з гэтай нагоды. Яго палохае нацыянальнае Адраджэньне башкірскага народу і ён ня бачыць сабе месца ў новай сітуацыі. Ён пытаецца ў газэты: “В национальных республиках и автономиях остаётся всё меньше русских. Всё начальство – «из титульной нации». Хотя именно русские строили там города, заводы, учили детей, создавали местную интеллигенцию. А теперь их тихой сапой выживают. Чем это может кончіться?” Яму адказвае Н. Нарочніцкая, дэпутатка Дзярждумы РФ: “Как известно, большинство квалифицированных рабочих на производстве в некоторых национальных республиках составляли русские. Это нужно было учитывать хотя бы с точки зрения экономики. Я понимаю, что вернуться к опыту царской России, где не было административно-территориального деления по национальному признаку, сейчас нереально. Но опыт по гармонизации отношений между разными народами изучать полезно. Видимо, не исключено и укрупнение субъектов РФ. Главное – чтобы все народы Российской Федерации имели возможность прежде всего на культурную автономию и вносили свой вклад в нашу общую и великую культуру”. Што такое царская Расея, добра памятае беларускі і іншыя народы, якія стагоддзямі жылі пад маскоўскай акупацыяй. Згаданая акупацыя, зьнішчэньне нацыянальных культураў, моваў, нацыянальнага багацьця паняволеных народаў і самых гэтых народаў – гэта ўсё ёсьць для сучаснай расейскай ідэялёгіі “полезным опытом по гармонізаціі отношеній между народамі”. Бальшавікоў цяпер згадваць ужо ня модна. Леніна ўжо абвінавачваюць у “штучным стварэньні аўтаноміяў” і нават некаторых народаў. Цяпер яны будуць вяртацца да спадчыны Мікалая ІІ (Крывавага, цараваў з 1896 г. па 1917 г.) і іншых Раманавых. Разам з башкірамі, татарамі, чачэнцамі і іншымі паўдзельнічаць у рэстаўрацыі імпэрыі “прапануецца” і беларусам. Аказваецца, і ў нас расейцы “усё пабудавалі, стварылі мясцовую інтэлігенцыю” і навучылі карыстацца нажом і відэльцам за сталом. Нас папярэджваюць, што ўклад трэба рабіць у “обшчую велікую культуру”. Гучыць трошкі таямніча, але для постсавецкага чалавека зразумела – расейскія акупанты хочуць вярнуць мінуўшчыну, зрабіць усё “як было”. Гэта азначае яшчэ адзін этап шалёнай русіфікацыі ўсяго духоўнага і жывога, а таксама спроба растварэньня беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў у рускім імпэрскім катле. З навуковага пункту гледжаньня нам (беларусам і ўсім падімпэрскім народам) “прапануецца” зьнікнуць з твару зямлі і ўгнаіць сабой адзіную тытульную нацыю – русскіх. Прапануецца гэта Дзярждумай спакойным мэнтарскім тонам. Генэралы і чыноўнікі з “Газпрома” карыстаюцца ўжо іншым тонам і лексікай – абяцаюць перакрыць кісларод і зьнішчыць усіх пад маркай барацьбы з тэрарызмам. Такі вось падзел амплуа ў расейскіх дзяржфашыстаў. Тройчы няшчасны расейскі этнас у чарговы раз становіцца закладнікам чалавеканенавісьніцкіх праектаў свайго крамлёўскага начальства. Нешта ня бачым мы ў гэтага этнаса жаданьня супраціўляцца аднаўленьню правальнай і гнілой імпэрыі. Зразумела, што справу супраціву імпэрскаму фашызму з-пад чырвонай зоркі і дзьвюхгаловага арла прыйдзецца браць у свае рукі менавіта беларусам, украінцам, башкірам і іншым народам, якія ўжо папярэджаны з Масквы аб “немэтазгоднасьці іхнага нацыянальнага існаваньня”.

Юрка Марозаў