Яшчэ раз “памыліліся”?

11 красавіка 2006 г.

Навіны

Нядаўна “жўрналісты” ў Беларусі яшчэ раз “памыліліся”. На гэты раз ў “Народнай Волі”. У сувязі зчарговай “памылкай” быў напісаны ліст рэдактару “Народнай Волі” спадару І. П. Сярэдзічу, дзе напісана: Паважаны Іосіф Паўлавіч, 29-га сакавіка на сайце БелаПАН “Навіны” была зьмешчаная скандальная і фантастычная інфармацыя… аб тым нібыта Зянон Пазьняк спадзяецца на гарантыі вяртаньня на Беларусь ад Пуціна і Лукашэнкі. У сувязі са скандалам кіраўніку БелаПАН спадару Алесю Ліпаю быў накіраваны ліст наступнага зьместу:

“Ні пра якія гарантыі вяртаньня ад Пуціна і Лукашэнкі я не казаў сёньня ў інтэрв’ю М. Гаравому (Белапан). У размове не было ўвогуле ўжыта слова “Пуцін”. З павагай З. Пазьняк. 29.03.2006.

Кіраўніцтва БелаПАН праверыла інфармацыю журналіста і 30–га сакавіка зьмясьціла на сайце абвяржэньне свайго ранейшага непраўдзівага паведамленьня і прынесла мне афіцыйныя прабачэньні. (Тэкст абвяржэньня і прабачэньня БелаПАН і вытрымку зь ліста А. Ліпая дасылаю.) Праз тыдзень, 6–га красавіка, “Народная Воля” (аўтар Алег Сноў) перадрукоўвае для сваіх чытачоў непраўдзівы скандальны матэрыял БелаПАН ад 29–га сакавіка, быццам бы ня ведаючы пра абвяржэньне і прабачэньне. Пакідаю на сумленьні газэты рытарычнае пытаньне як называюцца такія паводзіны. Але патрабую ад вас неадкладнага афіцыйнага абвяржэньня і прабачэньня перад чытачамі. З горыччу Зянон Пазьняк 10 –га красавіка 2006 г.

Д а д а т а к 1: 30/03/2006 10:40

З.ПОЗНЯК ОПРОВЕРГАЕТ ИНФОРМАЦИЮ О ТОМ, ЧТО ТРЕБУЕТ ГАРАНТИИ ОТ В.ПУТИНА И А.ЛУКАШЕНКО

Минск, 30 марта. Председатель Консервативно-Христианской партии - БНФ (КХП-БНФ) Зенон Позняк опровергает информацию о том, что он связывает свое возвращение в Беларусь с гарантиями личной безопасности от Владимира Путина и Александра Лукашенко.

Несколько дней назад представители белорусской интеллигенции обратились к З.Позняку, который находится в эмиграции с весны 1996 года, с предложением вернуться на родину. Напомним, З.Позняк участвовал в нынешней президентской кампании. Его инициативная группа собирала подписи за выдвижение лидера КХП-БНФ кандидатом в президенты Беларуси.

29 марта в интервью БелаПАН З.Позняк назвал “бессмысленными” все обращенные к нему призывы о возвращении в Беларусь, “так как то, что понимают сознательные белорусы, по-своему понимают Лубянка и Лукашенко”. “Так что по этому вопросу надо обращаться не ко мне, а к руководству России и Беларуси”, - подчеркнул З.Позняк.

Корреспондент БелаПАН ошибочно трактовал эти слова как апелляцию к гарантиям личной безопасности от В.Путина и А.Лукашенко.

БелаПАН приносит свои извинения З.Позняку.

======== Д а д а т а к 2 : (Вытрымка зь ліста у адказ)

---------- Forwarded message ---------- From: Алесь Липай Date: Mar 30, 2006 10:00 AM Subject: Ad A. Lipaya To: Tamash Raksa

Прыміце мае асабістыя і ад усяго БелаПАНу прабачэньні з нагоды заметкі Марата Гаравога, якая была распаўсюджаная па каналах нашай інфармацыйнай агенцыі. Пасьля размовы з Гаравым мне падалося, што памылка зробленая ім не наўмысна, а з прычыны непрафесійнасьці, з-за таго, што ён узяў на сябе сьмеласьць тлумачыць выказваньні суразмоўцы і рабіць уласныя высновы. Ва ўсялякім разе, яму заяўлена пра недапушчальнасьць такога падыходу. Абвяржэньне заметкі Гаравога ўжо выстаўленае ў нашую інфармацыйную ленту, а таксама ў рубрыку “Выбары” інтэрнэт-газеты www.naviny.by … … З павагай,

Алесь Ліпай, БелаПАН