Польскім дэпутатам Эўрапарлямэнту – наша вялікая ўдзячнасьць!

6 красавіка 2006 г.

Навіны

5-га і 6-га красавіка дэпутаты Эўрапарляманту ў салідарнасьць з беларускім народам апранулі бел-чырвона-белыя шалікі. Бел-чырвона-белыя коляры ёсьць коляры сьвятога для нас Сцягу. Беларускія патрыёты пад Бел-чырвона-белым Сьцягам вядуць змаганьне за незалежнасьць Бацькаўшчыны ад фашысцкага рэжыму, ўзрошчанага і ўтрымліваемага імпэрскай Расеяй.
Гэта добра разумеюць палякі. Менавіта польскія дэпутаты вырабілі, прынесьлі і арганізавалі раздачу беларускай незалежніцай сымволікі ў Эўрапарлямантце. **Шчырае і сардэчнае дзякуй нашым польскім сябрам за салідарнасьць ў барацьбе супраць агрэсіўнай расейскай імпэрыі! **


P.S. Прышлося накінуць бел-чырвона-белыя шалікі таксама Мілінкевічу і былому фронтаўцу Вячорку. Збачэнская напоўблакітная джынсавая тканіна засталася ў іхных “кэйсах”. Не рызыкнулі выцягнуць.