Факты і падзеі (2-3 красавіка 2006 г.)

5 красавіка 2006 г.

Актуаліі

Міжнародныя тэлеканалы 2 красавіка зноў дэманструюць фальшывую ўсьмешачку маскоўскага канцлера Шродэра. Канчаткова нават немцам становіцца зразумелым, што на працягу сваёй кар’еры на пасадзе канцлера ФРГ Шродэр быў цалкам залежнай ад Масквы марыянэткай.
Адкрываюцца новыя дэталі мафійнай змовы за плячыма народаў. Нямецкія газэты пішуць пра тое, што ўрад Шродэра заранёў рыхтаваўся да прафэсійнай дзейнасьці ў нямецка-расейскім газаправодзе. Раскрылася, што яшчэ знаходзячыся пры ўладзе, гэты ўрад даў расейскаму “Газпрому” мільярдны крэдыт. 24 кастрычніка 2005 г. (за месяц да перадачы ўлады новаму канцлеру Мэркэль) Шродэрскі ўрад прыняў абавязацельствы гарантаваць пагашэньне гэтага крэдыту (грашыма нямецкіх грамадзянаў-падаткаплацельшчыкаў) ня толькі ў выпадку эканамічных, але таксама й палітычных рызыкаў. Што да “палытычных рызыкаў”, то кантракт дэталяў не падае. Мы, аднак, разумеем, што йдзецца пра верагодны салідарны супраціў справе расейска-нямецкага падводнага газаправоду з боку балтыйскіх краінаў і Польшчы, а таксама пра верагодны блізкі крах прамаскоўскага рэжыму ў Беларусі. Прадстаўнікі розных партыяў (у тым ліку ягоныя былыя партнэры па кааліцыі) зашумелі ў Бундэстагу пра “палітычную матываванасьць” ягонай дзейнасьці. Шродэр на гэта ўдае ягня і кажа, што мільярдны крэдыт быў прыняты ўрадам, а ня ім. У мафіі такое называецца “здаваць сваіх”. Уся гэтая гісторыя яшчэ раз даказвае: дзе зьяўляецца Масква з яе газамі і міністрамі, там пачынаецца хуткасны працэс гніеньня і распаду элітаў, заангажаваных у мафійныя справы з расейцамі.

Яшчэ 1 красавіка мы разважалі ў рамках рубрыкі “Факты і падзеі” пра “переходяшчее знамя русского фашізма”. Падзеі паказалі, што “знамя” застаецца ў Маскве. 3 красавіка на адной з станцыяў маскоўскага мэтро група “русскіх ребят” напала на журналіста НТВ Эльхана Мірзоева. Каўказца былі па галаве з крыкамі пра “Россію для русскіх”. Мірзоеў знаходзіцца ў шпіталі. Пара ўжо зразумець усім народам: сапраўды трэба пакінуць жабрацкія тэрыторыі і жудасныя гарады, населеныя сьпітым і дэмаралізаваным, няшчасным і падманутым расейскім охласам. Няхай яны самы жывуць паводле сваіх правілаў пад камандай сваіх гэбоўскіх фашыстаў. Толькі тады ўзьнікае праблема “Татарстану для татараў”, “Калмыкіі для калмыкаў”, “Чачэніі для чачэнцаў” і г.д. Імпэрыя нахапала чужых земляў і захлынаецца нянавісьцю да ўсяго нацыянальнага і жывога, гіне сама і спрабуе зацягнуць разам з сабой у магілу іншыя народы.

3 красавіка НТВ пачала з рэпартажу з сталіцы Уралу Екацерынбурга. Улады не даюць ужо рады з вялікай колькасьцю пакінутых бацькамі і самотнымі мацеркамі дзяцей. Дзіцячыя дамы і прытулкі перапоўнены. Дзеці гадамі жывуць у шпіталях, чакаючы чаргі на разьмяшчэньне ў прытулках. Мэдычны пэрсанал не атрымлівае ніякой дапамогі і фінансаваньня на гэтых “вечных пацыентаў”. Маладыя мацеркі ўсё часьцей пакідаюць дзяцей ў раддамах, часам нават уцякаюць ад іх праз вакно. Тыя, што пішуць афіцыйную адмову ад свайго дзіця, аргумэнтуюць “фінансавымі праблемамі” альбо “адсутнасьцю свайго жыльля”. Цікава, што на працягу амаль года дзяржава спыніла працэс усынаўленьня расейскіх сіратаў замежнымі грамадзянамі. Маскоўскі монстр не адпускае сваіх маладых крэпакоў. Гэбізму важней, каб дзеці пакутвалі “на родіне”. Шалёныя нафтадоляры пуцінская дзяржмафія накіроўвае не на сацыяльныя праграмы, не на пабудову кватэраў, а на распрацоўку новай зброі і падтрымку антынародных рэжымаў кшталту шклоўскага.

Пасьля злачынных фальшывых “выбараў” ужо на працягу шэрагу дзён не паказваецца на публіцы і на экранах тэлевізараў той, хто абяцаў “откручівать головы”. Шклоўскі начальнік зьнік бязь вестак і не зьявіўся нават перад крамлёўскімі гасьцямі 2 красавіка, калі імпэрыя квола сьвяткавала 10-годдзе “союза РБ і РФ”. Беларусы заўважылі моцную ахову на пад’ездах да Астрашыцкага Гарадка пад Менскам. Там знаходзіцца любімы бункер шклоўскага “важдзя”. Заўважана таксама павышаная паліцэйская актыўнасьць на дарозе, якая вядзе ў Навінкі, дзе знаходзіцца вядомы псіхіятрычны шпіталь. Два разы на дзень тудой лётае нейкая ўрачыстая кавалькада аўтамабіляў. Падобна, што “вождзь” лечыцца. Ягоная адсутнасьць ужо становіцца прадметам кпінаў насельніцтва і замежных назіральнікаў. Зразумела, што гераічны выступ беларускай моладзі пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі 19-25 сакавіка моцна напалохаў тырана і ягоную хеўру. 3 красавіка прадстаўнікі хеўры пачалі няёмка апраўдвацца. На экранах зьявіўся П. Барадзін, генсек згаданага “саюза РБ і РФ”. Ён паводзіў сабе, як старшыня на калгасным сходзе. Крывіўся, махаў рукамі, стукаў далонямі па стале і спрабаваў жартаваць: “Інаўгурацыю перанесьлі з 31 сакавіка, мабыць, таму, што не хапіла выпіўкі і закускі, ха-ха-ха… Чаму няма Лукашэнкі? Ну, работает товарішч, работает… Ён пачуваецца вельмі добра…” З лубянскім імпэтам пачаў прыкрываць сабой свайго начальніка і палатнік Чаргінец. Ён заявіў: “25 сакавіка ворганы нікога не забілі. Няма такога чалавека – Сяргея Атрошчанкі…” Залітыя крывёй беларускіх ахвяраў каты і дапаможнікі катаў пачынаюць ламаць істэрыку, хлусіць, выкручвацца. Яны ўсяроўна не пазьбегнуць адказнасьці і пакараньня за свае злачынствы.

Янка Базыль