Факты і падзеі (1-2 красавіка 2006 г.)

5 красавіка 2006 г.

Актуаліі

У Расеі 1 красавіка пачынаецца чарговая бранка. Маладых гоняць у хворае імпэрскае войска і на заіржавелыя караблі. На экранах тэлебачаньня замільгала кашмарная фізіяномія міністра вайны Іванова. Кожны з журналістаў імкнецца ўшчыкнуць яго і задае “непрыемныя” пытаньні пра “дзедаўшчыну”.
Аднак, за ўсімі гэтымі дыскусіямі пра дэмаралізацыю ў расейскім войску ўгадваецца круцельскі хітрык расейскай прапаганды. Усе карцінна дыскутуюць пра боты і шынэлкі, пра генэральскія дачы, на якіх укалваюць жаўнеры-рабы і г.д. І чамусьці ніхто не паказвае жудасныя эпізоды каўказкай вайны, не гаворыць пра зьнішчальную вайну супраць чачэнскага народу, адкуль расейская моладзь вяртаецца поўнымі інвалідамі (калі не фізычнымі, то псіхічнымі). За парцянкамі і крысамі ў казармах маскоўская гэбельсаўшчына спрабуе схаваць галоўнае – расейскай ваеншчыне катастрафічна бракуе гарматнага мяса. Расейская ваеншчына ўжо разьзявіла сваю пашчу, каб заглынуць беларускую моладзь. Гэта адчулі нашы юнакі і дзяўчаты, якія ўзьнялі над плошчай Кастуся Каліноўскага Бел-Чырвона-Белы Сьцяг нацыянальнага змаганьня супраць дэспатычнай імпэрыі і марыянэткавага рэжыму. Наш народ не аддасьць сваіх сыноў монстру Іванову і ягонай крыважэрнай бандзе. Падавіцца фашыстоўская Масква.

1 красавіка пад папулярны ў Эўропе “дзень дурняў” усіх насьмяшыў А. Рагачоў, прадстаўнік Расеі пры міжнародным трыбунале ў Гаазе. Ён выступіў з “рэзкім асуджэньнем нечалавечых умоваў у турме гэтага трыбуналу”. Мы маглі б зразумецць, калі б з такой заявай выступілі швэды або нават палякі (у іх турмы нагадваюць нейкія пансіянаты). Але, каб масковец! Чаму ж ён не запрапанаваў перасяліць гаагскіх монтэ-крыстаў у які-небудзь Уладзімірскі цэнтрал? Вядома, што ў расейскіх турмах і лягярох пануюць правілы фашыстоўскага зьнішчэньня людзей: хваробы, зьдзек, зьнішчэньне чалавечай асобы, зьвярыныя крымінальныя парадкі, непараўнальны ўзровень сьмяротнасьці.

У гішпанскай Сэвільі 1 красавіка выпусьцілі з-за кратаў 13 расейскіх бандытаў. Заўзятарамі іх можна назваць толькі ўмоўна. Шваль прыехала ў Сэвілью на футбольны матч кубка чэмпіёнаў паміж мясцовай камандай і піцерскім “Зэнітам”. Гішпанцы разграмілі “зэнітчыкаў” з лікам 4:1. Пасьля гульні расейская банда пачала ламаць абсталяваньне, біць шыбы і людзей. Паліцыя ўламіла бандытам і арыштавала іх. Іх прысудзілі да штрафу, які павінен будзе заплаціць клюб “Зэніт”. За кратамі застаецца пакуль адзін бандыт, які зламаў ськівіцу гішпанскаму палісмэну. Вось так, штрафік за іх заплоцяць, і зграя распярэзаных грамілаў будзе рыхтавацца да новага пагрому ў чарговым эўрапейскім горадзе. Расейцы прынялі эстафэту футбольнага тэрарызму ад брытанскіх бандытаў-“заўзятараў”. На працягу 1980-90-х гадоў шматтысячная брытанская банда куражылася, забівала і калечыла людзей (ахвяраў часам было па некалькі сотняў), высажваючы дэсанты ў розных гарадах. На Захадзе іх усё спрабавалі перавыхаваць, улагодзіць, давалі штрафы. Першымі адэкватна адрэагавалі палякі. Пасьля міжнароднага матча ў Варшаве ў 1998 г. паліцыя атачыла брытанскіх бандытаў і пад воплескі польскай публікі выпісала ім разьвітальны паёк. У верасьні 1999 г. брытанская банда прыехала ў Стамбул на гульню сваёй каманды супраць “Галатасарая”. Пасьля гульні “крутые парні із туманного Альбіона” пачалі біць вітрыны і зьневажаць мясцовых грамадзянаў. Але турэцкая паліцыя не пасьпела выратаваць іх. Турэцкая моладзь набегла на тысячную банду і пасекла яе нажамі. Загінула на месцы дзевяць бандытаў, сямнаццаць цяжка параненых увечары загрузілі ў брытанскі самалёт. З тае пары ніхто ўжо ня чуў пра брытанскіх “фэнаў”.

Увечары 1 красавіка эстафэтную палачку зьбіцьця “нерусскіх” дзяцей прыняла “златоглавая Москва”. У адным з дамоў культуры скончыліся рэпэтыцыі фальклёрнага дзіцячага ансамбля “Адыгі”. Дзеці пачалі выходзіць на вуліцу. Там іх ужо чакала да 15 маладых расейскіх фашыстаў, якія падмацоўваліся півам. “Русскіе ребята” накінуліся на дзяцей і пачалі па-зьверску зьбіваць іх, крычучы: “Россія для русскіх!” За дзяцей ўступіўся Заўр Тутаў, народны артыст РФ і міністар культуры Кабардзіна-Балкарыі. З зламанай ськівіцай і сатрасеньням мазгоў яго даставілі ў шпіталь. Але перад гэтым ён адбіўся ад бандытаў і ўрэшце дачакаўся нарад міліцыі (які прыехаў праз паўгадзіны пасьля тэлефоннага выкліку). На пытаньне Тутава, чаму яны так доўга ехалі, міліцыя адказала: “І правільно сделалі”. Міліцыя ўжо заявіла, што “інцыдэнт ня мае характару праяваў нацыянальнай нянавісьці”. Зразумела, што да гэтага дадумаўся не дзяжурны палісмэн-камэнтатар. Такі загад дало дзяржаўна-гэбоўскае начальства ўсім пастам і пракуратурам, каб захаваць “честь Россіі”. А пакуль што наступны расейскі горад змагаецца за права валоданьня “переходяшчім знаменем русского фашізма”.

Няма спакою катам народу. На прыканцы сакавіка распачаўся чарговы скандал вакол адыёзнай постаці генэрала Ярузэльскага. Нейкі шустрык у канцылярыі прэзыдэнта Польшчы ўключыў прозьвішча генэрала ў сьпіс на ўзнагароду ордэнам “Сібірака”, які выдаецца палякам, што пацярпелі падчас акупацыі Польшчы саветамі і былі высланы ў Сібір. Даведаўшыся пра гэта, мноства людзей, вэтэраны антымаскоўскага змаганьня пачалі пратэставаць. Ярузэльскаму давялося вярнуць ордэн у канцылярыю. А ўжо 1 красавіка пракурор польскага Інстытуту Народнай Памяці распачаў справу ў адносінах да Ярузэльскага і 10 ягоных паплечнікаў. Іх абвінавачваюць у крымінальных злачынствах і парушэньні Канстытуцыі. Галоўным пунктам абвінавачваньняў ёсьць факт увядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча ў 1981 г. і далейшыя рэпрэсіі супраць народу. Дзяржаўныя каты, якія зьневажаюць і забіваюць свой народ павінны ведаць – іх усяроўна чакае суровае і адэкватнае пакараньне.

У сталіцы Інгушэціі ўноч на 2 красавіка прагрымеў моцны выбух. Быў зьнішчаны помнік Ідрысу Зязікаву, які ў хаўрусе з расейска-бальшавіцкімі акупантамі ўсталёўваў у Інгушэціі савекую ўладу ў 1920-я гады. Акупанты добра адудзячылі таго Зязікава: куляй у патыліцу ў 1938 г. У 2003 г. тыя ж акупанты ўсталявалі помнік свайму халую-ахвяры. А змагарны народ ўзяў ды скарэктаваў пляны манумэнтальнай прапаганды. Гэты мэтад вядомы на Каўказе даволі даўно. У розных гарадах Паўночнага Каўказу яшчэ ў часы СССР насельніцтва рэгулярна зьнішчала выбухамі помнікі генэралу Ярмолаву (царскаму кату Каўказкай вайны першай паловы 19-га стагоддзя). Мясцовыя ўлады нават вынайшлі эфэктыўны мэтад супрацьдзеяньня выбухам. На складзе кожнага гаркама стаялі запасныя бэтонныя фігуры і галовы Ярмолава. Праз дзень пасьля чарговага выбуху адміністрацыя адсланяла чарговую рэпліку акупанцкага помніка.

Янка Базыль