Зварот да грамадзянаў Беларусі

4 красавіка 2006 г.

Навіны

(Фашызм ня пройдзе!)

Паважаныя грамадзяне Беларусі! Падзеі 19 – 25 сакавіка паказалі, што беларускі народ мае сілы, каб спыніць дыктатуру, якая ў гэтыя дні адкрыта выявіла сваю фашысцкую сутнасьць. Беларусаў ня ўдасца запалохаць і зрабіць паслухмяным “рэсурсам” групоўкі некультурных, малаадукаваных людзей.

Заклікаем 7 красавіка а 18:30 усіх, каму дарагія воля і незалежнасьць Беларусі, на Цэнтральную плошчу Менску (змагарная моладзь 22 сакавіка назвала яе плошчай Кастуся Каліноўскага). Нашы лёзунгі: “За вольную Беларусь!”, “Фашызм ня пройдзе!”, “НЕ - фальшываму прэзыдэнту!”, “НЕ - трэцяму тэрміну!”

*Беларускі Нацыянальна-Вызвольны Рух *