Факты і падзеі (25-27 сакавіка 2006 г.)

29 сакавіка 2006 г.

Актуаліі

25 сакавіка Пэнтагон урэшце адкрыў праўду пра расейскую дапамогу крываваму дыктатару Садаму Хусэйну.
Прадстаўнікі ваеннага міністэрства ЗША заявілі пра тое, што ім удалося знайсьці ў Багдадзе дакумэнты часоў дыктатуры. У дакумэнтах утрымліваюцца дадзеныя аб тым, што перад наступам на Ірак войскаў заходняй кааліцыі, а таксама на першым этапе вайны (пакуль ня быў заняты Багдад) расейская амбасада перадавала дыктатару дадзеныя аб плянах, дзеяньнях і перасоўваньні войскаў кааліцыі. А дыктатар адпаведна карэктаваў агонь сваёй артылерыі. Адкуль у расейцаў былі гэтыя дадзеныя? Яны мелі іх ня толькі ад сваёй агентуры і з сваіх разьведвальных спадарожнікаў у космасе. Масква (“”верны хаўрусьнік” Захаду па антытэрарыстычнай дзейнасьці) атрымлівала многія дадзеныя непасрэдна ад амэрыканцаў. І адразу ж “па-брацку дзялілася” з Садамам вайсковымі таямніцамі амэрыканцаў. Беларускія патрыёты на працягу гадоў папярэджвалі амэрыканцаў аб тым, што нельга давяраць Крамлю-Лубянцы, што за плячыма багдадзкага забойцы стаіць ФСБ-КГБ. Амэрыканцам усё “ня верылася”. Падобна, што цяпер яны пераканаліся ў праўдзівасьці нашых папярэджваньняў. Цікава было назіраць за рэакцыяй лубянцаў. Агаломшаныя сваім правалам, яны першы дзень маўчалі. А потым па розных каналах пачалі трубіць пра тое, што “усё гэта няпраўда”. Найбольш сьмешнымі былі маскоўскія камэнтары пра тое, што яны, маўляў, перадавалі Садаму інфармацыю, але то была “непраўдзівая інфармацыя, каб заблытаць дыктатара”. Цяпер зразумела, чаму амэрыканскія войскі ў першыя дні вайны густа абсеялі кулямі калёну аўтамабіляў расейскай амбасады, якая ўцякала з Багдаду ў Іарданію. Яны ведалі, што на амбасадарскіх машынах маскоўцы вывозяць процьму кампрамэтуючых дакумэнтаў пра расейска-садамаўскі хаўрус. Цяпер высновы будзе рабіць амэрыканскі народ. Удовы і сіраты забітых на гэтай вайне вайскоўцаў, параненыя жаўнеры, усё амэрыканскае грамадзтва ўжо пачынаюць пытацца: “Дык што атрымліваецца – нашых бацькоў і сыноў забівалі і калечылі па наводцы расейскіх “хаўрусьнічкаў”? Дык такая “дэмакратычная Масква?” Людзей цяпер не падманеш, ня спыніш. Народны праклён гэбоўскім здраднікам і забойцам будзе гучаць усё мацней. Урэшце ў дэмакратычным сьвеце вызначаецца адпаведнае месца Маскве зь яе гэбізмам – у бруднай крывавай бандзе дзяржаваў-тэрарыстаў, у якой “дэмакратыя з пуцінскім тварам” выконвае ролю арганізатара-пахана.

26 сакавіка за Пуціна ўзяліся й амэрыканскія навукоўцы. Навуковая рада элітнага Бруклінскага Інстытута Вашынгтона заявіла: “Дысэртацыя Ул. Ул. Пуціна зьяўляецца плагіятам”. І прадставіла канкрэтныя доказы. Аказваецца, асьпірант Пуцін на прыканцы 1970-х абараніў каныдыдацкую, ва ўступнай частцы якой (важнейшая частка любой навуковай працы, дзе вызначаецца навуковая канцэпцыя аўтара) дзьве траціны тэксту альбо цалкам перапісаны альбо перапісаны з нязначнымі перастаноўкамі словаў з амэрыканскай манаграфіі. Грубая фальшыўка – малады гэбовец-асьпірант нават не “садраў” тэкст з некалькіх крыніцаў, “скатаў” усё з адной амэрыканскай кніжкі. Амэрыканскія навукоўцы нават называюць гэтую манаграфію: “Стратэгічнае плянаваньне” аўтарства У. Кінга і Д. Кліланда. Плагіят з старажытных часоў лічыцца гнюсьнейшым злачынствам у навуцы і ў любой іншай творчай дзейнасьці. Плагіятара, схопленага на гарачым учынку, заўсёды выкідвалі з навуковага сьвету, а часта прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці. Няма чаму, аднак, зьдзіўляцца. Жыцьцё Пуціна прайшло ў канторы, дзе хлусьня, фальш і крымінальшчына заўсёды былі і застаюцца галоўнымі прыёмамі працы. У дэмакратычнай краіне такія адкрыцьці мінуўшчыны прэзыдэнта прывялі б да ягонай адстаўкі. А ў Расеі, відаць, фальсіфікатара за гэта прысудзяць да доктарскай ступені.

Расейскія фашысты забіваюць дзяцей. Не пасьпела высахнуць на пецярбургскім бруку кроў 9-гадовай таджыцкай дзяўчынкі, забітай нажамі “русскіх ребят”, як кроў палілася ізноў. 26 сакавіка ў цёмным пад’езьдзе група “русскіх ребят” з голенымі галовамі напала на другую 9-гадовую дзяўчынку і пачала біць яе нажамі. “Віна” дзяўчынкі была ў тым, што яна мае цёмны колер скуры. У цяжкім стане, з мноствам нажавых раненьняў дзіця было дастаўлена ў шпіталь.

А 27 сакавіка ў Маскве агучылі прысуд “русскому парню” А. Копцаву, які пару месяцаў таму ўварваўся ў маскоўскую сінагогу і рэзаў нажом людзей, пакуль яго ня скруцілі вернікі. Было паранена сем чалавек. Сьледства высьветліла, што “простой русскій парень” зачытваўся і натхняўся расейскімі выданьнямі кнігаў А. Гітлера і маскоўскіх фашыстаў. Копцаву далі 13 гадоў турмы (вядома, што ён можа выйсьці па амністыі праз пару гадоў). І вось, што прыкметна. Суд зьняў з фашыста частку абвінавачваньняў. А менавіта “у распальваньні міжнацыянальнай нянавісьці”. Паводле маскоўскага суда, гэты Копцаў “проста так” уварваўся ў габрэйскі храм і “проста так” пасёк нажом габрэяў. Але бачыць увесь сьвет – расейскае грамадзтва захлынаецца фашыстоўскай нянавісьцю да ўсяго “нерусского”. Хворая імпэрыя, якой ужо не дапаможа нават самая вопытная брыгада псіхіятраў.

Расея атручвае саму сабе. 27 сакавіка воды Амура счарнелі, пачалі гінуць рыбы і птушкі. Спэцыялісты падлічылі, што праз гарадзкую каналізацыю Краснаярска ў раку было выкінута за кароткі час да 10 тонаў мазута. З такой апэратыўнасьцю гэта маглі зрабіць чатыры вялізазных заводы, якія карыстаюцца Амурам як сьметнікам. Але ніводзін з заводаў не прызнаўся ў зьліве атрутнага мазуту ў раку. А гарадзкія ўлады тлумачацца перад тэлекамэрамі: “Ня трэба панікі. Гэта вада з асфальту гарадзкіх вуліц занесла ў раку рэшткі паліва…”

Янка Базыль