Мілінкевіч згубіў давер

28 сакавіка 2006 г.

Навіны

Увечары 27 сакавіка міжнародны тэлеканал “Эўраньюс” штопаўгадзіны перадаваў кароткае інтэрвію з А. Мілінкевічам. “Адзіны дэмакрат” заявіў на расейскай мове: “Мы пробили в этой стене отверстия, сделали трещины. Но нас было слішком мало. Теперь мы отходим и прекращаем штурм крепости, мы берём её в осаду…”

Вядома, якія “отверстія” рабіў Мілінкевіч з сваёй камандай на працягу псэўдавыбарчай кампаніі і драматычных падзеяў 19-25 сакавіка. Сваімі “гераічнымі” тэлевыступамі ён ашукаў выбарцаў. Вялікая колькасьць людзей паверыла, што ён мае плян перамогі. Яны пайшлі на выбарчыя ўчасткі і ўкінулі бюлетэні. Такім чынам аддалі свае галасы ў рукі рэжыму. А камісіі, ня лічачы бюлетэні, расклалі бюлетэні па стосах заранёў вызначанага памеру і напісалі вядомыя ўсім лічбы. 19 сакавіка на заклік Мілінкевіча людзі прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу сталіцы. Аказалася, што ў яго няма аніякага пляну. Мілінкевіч ня ведаў што рабіць. Ён заклікаў беларускую моладзь “разойтісь по домам” і прыкладаў усі намаганьні, каб народныя пратэсты былі як мага хутчэй скончаны, каб пра іх усе як мага хутчэй забыліся. Калі патрыёты абсьвіствалі яго, “адзіны” ужыў іншую тактыку. Ён зьвёў тысячы патрыётаў з цэнтру Менску (з Кастрычніцкай плошчы) у бок, падалей ад палаца дыктатара – павёў людзей “ускладаць кветкі” на плошчы Перамогі. Той жа самы манэўр Мілінкевіч паўтарыў 25 сакавіка. Ён заклікаў людзей, якія ўжо былі блізкія да тактычнай перамогі (вяртаньня народу “Кастрычніцкай плошчы” – Плошчы Кастуся Каліноўскага), пакінуць адваяваную ў рэжыму пазыцыю і адступіць, адкаціцца ў сквер Купалы, дзе запісныя псэўдаапазыцыянэры пачалі забаўляць людзей сваімі прамовамі. У выніку быў страчаны рэдкі шанец зноў паставіць намёты на Плошчы Кастуся Каліноўскага, аднавіць “вольны горад” і пашырыць акцыю пратэсту.

25 сакавіка праявілася ў поўнай меры драбната і нікчэмнасьць гэтай фігуры. Мілінкевіч спалохаўся адказнасьці, калі даведаўся пра жорсткаі крывавы напад “верных псоў” Лукашэнкі на мірных людзей, якія ішлі да турмы на вул. Акрэсьціна. У розныэх інтэрв’ю ён адказнасьць пераклаў на свайго паплечніка Казуліна, абазваў яго правакатарам. На наступны дзень, атрымаўшы загад ад маскоўска-бэрлінскіх “спонсараў”, ён зноў пачаў называць Казуліна сваім калегам і дэманстрацыйна шукаць яго па судах і спэцпрыёмніках. Вось такая суперэквілібрыстыка новасьпечанага “героя-палітыка”.

Праз два дні – 27 сакавіка – Мілінкевіч ужо заяўляе міжнародным тэлеканалам, што “мы отходім…” Ён і ягоныя брусельска-маскоўскія гаспадары ўпэўненыя, што ім удалося падавіць рэвалюцыйны ўздым беларускага народу, што вулкан народнага гневу патух. Цяпер Мілінкевіч будзе зноў езьдзіць па брусэлях і бэрлінах ды распавядаць, як “протестуюшчіх было мало і мы отложілі всё лет на пять”.

Дзеяньні рэжыму і Мілінкевіча-Казуліна вельмі дакладна карэлююцца з “рэкамендацыямі” крамлёўскага палітоляга В.Іванова, які ўваходзіць у групу пуцінскага кансультанта Г.Паўлоўскага (http://www.vz.ru/columns/2006/3/21/26829.html):

“…Поэтому чем быстрее разогнать – естественно, не допуская никаких перегибов и не ведясь на провокации, – тем меньше будет ущерба. Сутки СМИ повоют об очередном бесчинстве Лукашенко. Но потом-то все. Конечно, особо ангажированные журналисты могут каждый день показывать сюжеты или публиковать репортажи о пресс-конференциях Милинкевича, но «майданчик» гораздо интереснее. И им самим, и читателям с телезрителями. Вот и надо их быстро лишить этого «интересного», быстро вывести белорусские выборы из повестки. Начатое положено доводить до конца. И не затягивать”.

Пара ўжо зразумець – Мілінкевіч не прадстаўляе народную беларускую рэвалюцыю. Ён езьдзіў ня толькі па Эўразьвязу, але і да сваіх сапраўдных гаспадароў у Маскву, дзе атрымліваў загады на тармажэньне, а потым і на здушэньне нашай рэвалюцыі.

Янка Базыль