Зварот да плошчы

25 сакавіка 2006 г.

Навіны

Мушу падаць голас, якога, разумею, пачуць не пасьпеюць. Ня йдзіце ў сквэр Купалы і нікуды на пэрэфэрыю, куды вас могуць паклікаць слабыя людзі выпускаць пару. Толькі на Цэнтральную Плошчу Каліноўскага! У гэтым сэнс. Паверце майму дасьведчаньню. Акружайце рэзыдэнцыю дыктатара сваёй прысутнасьцю. Дзейнічайце толькі на ягоным полі. Трэба аднавіць маладзёвы намётавы лягер на Плошчы. Пастаўце дыктатара ў стан аблогі. Прабівайцеся! Нават калі сёньня ня ўдасца прабіцца, гэта будзе лепш, чым збочыць. Будзьма ўпартымі. Праб’емся заўтра. Няхай адгароджваецца ад нас калючым дротам. Фашысцкая антыбеларуская дыктатура – зьнявага нацыі. Яна мусіць быць ліквідаваная. Новыя выбары – вольная Беларусь!

12:оо менскага часуЗянон Пазьняк 25.03.2006.