Якія “выбары” наладзіла беларуская амбасада ў Kіеве.

19 сакавіка 2006 г.

Навіны

Пасля абвяшчэньня пачатку выбарчай кампаніі, беларускія грамадзяне, якія жывуць на Ўкраіне, спрабавалі стварыць некалькі групаў па збору подпісаў. Згодна дзеячаму заканадаўству Ўкраіні, гэта было магчыма зрабіць толькі шляхам акрэдытацыі падобных групаў пры амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Кіеве. Прадстаўнікі амбасады высунулі шэраг умоў, якія былі практычна не выпалнімы: Дозвал Міністрэрства замежных спраў і ЦВК. Пры гэтым патрабавалі натарыяльна завераныя копіі пашпартоў і дакумэнтаў, якія засьведчываюць сталае пражываньне на Ўкраіне; Чотка акрэсліны раён збору подпісаў (нават ня вобласьць, а горад альбо сяло); падцьверджаньне мясцовай украінскае ўлады, што яна не запярэчвае падобнай зейнасьці зь апрабацыяй у МЗС Украіны. Але даць усе гэтыя ўмовы выкладзеныя на паперы зь пячаткай і подпісам амбасады – адмовіліся.

Дзеі амбасады магчыма было аскарджываць выключна ў судах на тэрыторыі Беларусі, што рабіла падобны ход абсалютна безсэнсоўным.

Разам зь тым, права зьбіраньня подпісаў за Лукашэнку было безперашкодна нададзена ўсім праўладным беларускім арганізацыям на Ўкраіне. Іх зьбіралі і падпісываліся нават ня гамадзяне Ўкраіны. Сярод украінскіх арганізацыяў у гэтым удзельнічылі агалцела-прарасійскія сілы (“Нардная апазіцыя” Ветрэнкі і г.д.)

Беларуская амбасада на Ўкраіне не разаслала запрошаньня грамадзянам Беларусі, што зьяўляюцца сябрамі дэмакратычных беларускіх і ўкраінскіх арганізацыяў і знаходзяца на ўліку ў амбасадзе. На заявы аб жаданьні прагаласаваць у Кіеве – сустракалі адмову. Прадстаўнікі амбасады матывуюць гэта тым, што ва ўсіх нас засталася “беларуская прапіска”, а на Ўкраіне мы проста “зарэгістрованы”. Прапануюць паехаць на Беларусь і ўзяць адкрыпленьне альбо – прагаласаваць там на месцы. Выключэньне складаюць толькі тыя, хто беларусай прапіскі ня мае, альбо знаходзіцца на Ўкраіне ў трывалай камандзіроўцы.

Спроба дамагчыся каб на выбарчы ўчастак ў амбасадзе дапусьцілі назіральнікаў ад беларускіх грамад, украінскіх грамадскіх арганізацыяў і журналістаў - скончылась адмовай бяз усялякае аргумэнтацыі.

Дзеля зьбіраньня патрэбнай колькасьці выбаршчыкаў (адпаведна “разнарадцы” ЦВК), прадстаўнікі амбасады заахвочываюць да галасаваньня сяброў пралукашэнкаўскіх аб’яднаньняў, нават тых хто ня мае беларускага грамадзянства. Ім аплочваюць білеты ў Кіеў, пражываньне ў гатэлях і харчаваньне; выдаюць нейкія граматы ад імя прэзыдэнта, грашавыя прэміі і г.д.

Але ж некалькі сяброў беларускіх нацыянальных суполак на Ўкраіне дамагліся права прагаласаваць у беларускай амбасадзе ў Кіеве. І вось, што яны распавялі:

“Будынак быў аточаны ўкраінскімі міліцыянтамі, за сьпінамі якіх стаяў “прадстаўнік пасольства”, які адмаўляўся назваць сваё прозьвішча, і яшчэ адна “асоба ў цывільным”. Нас у суправадзе, а лепш казаць пад канвоям, правялі ў памяшканьне для галасаваньня. Урны, у адрозьненні ад украінскіх выбараў, былі цёмныя і што там знаходзілася невядома. Нас пад тым жа канвоям праводзілі ад стала зь бюлэтенямі да вурны. Прадстаўнікі пасольства без сьцясьненьня зазіралі як мы галасуем. Калі наўмысна я забылі сумку і павярнуўся ў памяшканьне, пабачыў як асоба ў цывільным ускрыла вурну і правярае бюлэтэнь. Пабачыўшы, што прагаласована за Мілінкевіча – парваў бюлэтэнь і выбрасіў. Дамагацца чаго небудзь ня мела сэнсу…” Ад сябе дададзім – спадзявацца на сумленнае галасаваньне таксама.

Прадстаўнікі ГА “Беларуская нацыянальная грамада Львову”, разам зь сябрамі яшчэ некалькіх беларускіх грамад Кіева і Чарнігава, праводзілі незалежны маніторынг і сваеасаблівы экзэт-пол каля беларускай амбасады ў Кіеве. На іх вочы, 19 саквіка зь 08:30 да 20:00 на галасаваньне прыйшло ня больш 65-70 чалавек. Зь іх 37 пагодзіліся сказаць як яны галасавалі: за апазіцыйных кандыдатаў – 23; за Лукашэнку – 4, а іншыя – супраць усіх. Гэта ня як не вяжыцца зь афіцыйнымі дадзенымі цэнтрывыбарчкома.

Горбік Сяржук Алёна Скрыжала ГА “Беларуская нацыянальная грамада Львову”