Як паведаміла інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, 17 сакавіка ў Менску падчас правядзеньня пікетаў у падтрымку Народнага галасаваньня былі затрыманыя некалькі сяброў партыі.
17 сакавіка ў Менску сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі шэраг пікетаў з мэтай давядзеньня да выбаршчыкаў інфармацыі аб Народным галасаваньні. А 17:00 у раёне Серабранка да аднаго з пікетаў (дазволенага ўладамі) пад’ехаў міліцэйскі мікрааўтобус, і міліцыянты затрымалі сяброў Партыі Анатоля Лагутава, Мікалая Устымчука, Мікалая Галаўнёва, Алу Гуцаву, Уладзімера Плотнікава. Іх пасадзілі ў мікрааўтобус і павезьлі ў РАУС Ленінскага раёну. Кіраваў затрыманьнем капітан міліцыі Андрэй Давідовіч.
Паводле Радыё Свабода