У нас тут вельмі складанае становішча. Пачалося запалохваньне людзей, што стаяць на ўліку ў беларускай амбасадзе, а таксама тых хто вядомы пралукашэнкаўскім “грамадскім” аб’яднаньням. Людзям напрасткі кажуць, што подпісы за З.С. Пазьняка будуць прыраўнены да “дзяржаўнага злачынства” і наведваньне Беларусі, для тых хто за яго падпішацца, зробіцца для іх праблематычным.
Адначасна мясцовая, “памаранчавая” улада, усё больш і больш схіляецца на бок лукашэнкаўскага рэжыму.
Беларус Інфарацыя паводле www.pbpf.org за 20.01.06