Карупцыйны гандаль беларускай маёмасьцю

4 января 2006 г.

Навіны

У той час, як Украіна мужна змагаецца з эканамічнай агрэсіяй імпэрскага Крамля, Лукашэнка ўсё глыбей зацягвае карупцыйную пятлю на сваёй шыі. Лукашэнку шкадаваць няма чаго. Яго жыцьцё – яго справа. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік імпэрскага “Газпраму” Сяргей Купрыянаў радыёстанцыі “Эхо Москвы”: “Решается вопрос о возможности перехода ОАО “Белтрансгаз” под контроль “Газпрома”, Он уточнил, что переговоры инициированы Беларусью. По словам Куприянова, на формирование цен на газ для Беларуси повлияла именно возникшая возможность контроля “Белтрансгаза”.

Імпэрскі Крэмль робіць выгляд, што ня ведае пра незаконнасьць гэтай зьдзелкі. Лукашэнка ня мае права распараджацца ўласнасьцю “Белтрансгазу” і зямельнымі рэсурсамі краіны. Яны па юрыдычнаму праву і дэ-факта належаць грамадзянам Беларусі. Усе гэтыя карупцыйныя зьдзелкі будуць у абавязковым парадку ліквідаваныя беларускай уладай.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ 4 студзеня 2006 г.