Жадаем усім моцнага духу і здароўя. Наша ідэя – моцная, высокаінтэлектуальная беларуская нацыя і квітнеючая Беларусь. Наша мэта - Незалежная Беларусь. Будзем упартымі і мужнымі ў дасягненьні нашай ідэі і нашай мэты. Посьпехі дасягаюцца напружанай працай і даюцца тым, хто змагаецца. Мы заклікаем актыўных беларусаў на ПЛОШЧУ! Наша ПЛОШЧА – НАРОДНАЕ ГАЛАСАВАНЬНЕ! 19 сакавіка зробім ПЛОШЧАЙ усю нашу родную БЕЛАРУСЬ!
Каардынацыйны ворган Нацыянальнай Грамадзкай Камісіі