Камуністы і Мілінкевіч

1 студзеня 2006 г.

Актуаліі

У Гомелі затрымалі камуніста, які раскідваў улёткі пра Мілінкевіча. Актывіст Партыі Камуністаў Беларускай Анатоль Ільінчык быў затрыманы, калі ён у шматпавярховых дамах на вуліцы Малайчука раскладваў ў паштовыя скрыні газэту “Товарищ” і ўлёткі пра Кангрэс дэмакратычных сілаў і адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары Аляксандра Мілінкевіча.

У пастарунку спадара Ільінчыка трымалі больш за тры гадзіны. У яго сканфіскавалі каля дзесятка ўлётак і ўзялі тлумачэньні. Газэту “Товарищ” камуністу вярнулі. Асабліва міліцыянтаў цікавіла тое, чаму паводле выходных дадзеных, улёткі надрукаваны ў суседняй Расеі. Радыё Свабода, 31.12.2005

Наш каментар: Вельмі красамоўную інфармацыю дало радыё, усё тут відаць, як у кроплі вады, што гэта за публіка і што гэта за Мілінкевіч з “дземакраціяй”: езьдзяць у Маскву па ўказаньні і грошы, улёткі друкуюць у Расеі (якой, кроў з носу, трэба захаваць Лукашэнку) і агітуе за ўсё камуніст з антыбеларускай газэткай “Товарішч”. Кампанія “не велька, але бардзо пожондна”.

Тамаш Ракса