Падарунак расейскім асаднікам

30 снежня 2005 г.

Навіны

29 сьнежня афіцыйна распачалася кампанія збору подпісаў за прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 г. Прэтэндэнт Лукашэнка зрабіў першы рэклямны крок. Звычайна ў такой сітуацыі прэтэндэнт робіць альбо абяцае зрабіць нешта для грамадзянаў сваёй краіны. Але згаданы прэтэндэнт – як вядома, арыгінал. Ён выступіў з абяцанкамі ў адрас зусім іншага электарату.
А менавіта падпісаў “указ” аб пагадненьні з Расеяй аб запесьпячэньні роўных правоў грамадзянам “союзного государства”. Цяпер расейцы могуць езьдзіць, мігрыраваць, сяліцца і жыць на тэрыторыі Беларусі, як грамадзяне Беларусі. Беларусы нібыта атрымліваюць такое ж права на тэрыторыі РФ. Але навошта нам гэтая паперка. Ужо да палутара мільёнаў беларускіх рабоў працуюць на прасторах РФ, разарваны тысячы семьяў, нашых людзей рабуюць, бьюць і забіваюць. Цяпер расейскія забойцы будуць абгрунтоўваць свае дзеяньні “афіцыйным дакумэнтам” ад прэтэндэнта. Расейская арда атрымала ад рэжыму афіцыйнае запрашэньне запаўняць сабой беларускую зямлю.

Янка Базыль