Віншаваньне са сьвятам

25 снежня 2005 г.

Навіны

Дарагія беларусы, дарагія фронтаўцы! Віншую вас зь вялікім сьвятам усіх хрысьціянаў Нараджэньнем Хрыстовым! Зычу нам моцы духоўнай ў абароне Беларусі, такой моцы, якую ўсім паказаў Хрыстос. Няхай найвышэйшая справядлівасьць запануе ў душах нашых беларускіх людзей, няхай адчуюць сілу праўды, якая зробіць нас непераможнымі, каб гучэў наш вольны Беларускі гімн , каб адрадзілася наша Айчына! 25 сьнежня 2005 г. ЗЯНОН ПАЗЬНЯК