Зянон Пазьняк падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

22 снежня 2005 г.

Навіны

Сёньня Цэнтаравыбаркам атрымаў па пошце заяву ад старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка з просьбай зарэгістраваць ягоную ініцыятыўную групу і склад ініцыятыўнай групы ў колькасьці 2405 чалавек.

Кіраўніком ініцыятыўнай групы названы Сяргей Папкоў. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў, што ЦВК прыняў дакумэнты.