Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначаны на 19 сакавіка 2006 году. Так вырашыла сёньня Палата Прадстаўнікоў, якая, згодна з Канстытуцыяй, прызначае дату выбараў кіраўніка дзяржавы. За гэта прагаласавалі ўсе 104 дэпутатаў, якія знаходзіліся сёньня ў Авальнай залі. Як заявіла старшыня ЦВК Л. Ярмошына, ужо 23 сьнежня прэтэндэнты павінны падаць у ЦВК сьпісы сваіх ініцыятыўных групаў. Да 25 сьнежня будуць прымацца заявы кандыдатур для ўключэньня ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў ад партый, грамадзкасьці і працоўных калектываў. Спадарства, вы можаце дапамагчы Беларусі, далучыўшыся да ініцыятыўнай групы беларускага кандыдата Зянона Пазьняка. Заяву аб далучэньні можна падаць ва ўправе БНФ (пр. Ф. Скарыны 133-147 (ст. мэтро “Усход”)) ці празь інтэрнэт.