Факты і падзеі (12-14 сьнежня 2005 г.)

13 снежня 2005 г.

Актуаліі

13 сьнежня ва Уладзівасток вярнулася расейская эскадра пасьля трохмесячнага круізу па цёплых марах. Бедалагі ў матроскіх шынялях радасна дзяліліся з журналістамі сваімі ўражаньнямі ад убачанай трапічнай экзотыцы (як і раней, расейскі прастак можа падарожнічаць выключна з аўтаматам у руках на танку або караблі). А адмірал Фёдараў прызнаўся, што “раней далёка плаваць было лягчэй, паўсюляка былі нашы базы, а вось цяпер усе запасы мы бралі з сабой”. Сапраўды, на вачах аднаго пакаленьня расейскіх афіцэраў рассыпалася некалі магутная структура расейска-савецкіх вайсковых апірышчаў, што раскінулася была ад Вьетнама да Эфіёпіі, ад Нікарагуа да Польшчы. Маскалёў у адных месцах павытурвалі, з іншых месцаў яны самы сышлі, бо эканамічны правал. Вось і даводзіцца зноў вазіць бульбу і сухары на браняносцах. Сядзелі б дома, не валэндаліся па чужых шыротах. Але зноў сьвірбіць, зноўку хочацца адрадзіць міжнароднага монстра пад чырвоным сьцягам “победы”. У Маскве 13 сьнежня адбыўся чарговы “гістарычны” зьезд жырыноўскай ЛДПР. Месца правядзеньня было дастаткова сімвалічным – маскоўскі тэатр вар’етэ. Сам Жырык зноў вырабляўся блазнам, сьпяваў у мікрафон партыйны гімн сваім фальшывым голасам. “Пад дурачка” яны прынялі й новую партыйную праграму, дзе сярод іншага напісана: “Восстановить могущественное российское государство, воссоединив земли бывшего Советского Союза…, укрепить систему ФСБ”. Беларусы даўно заўважылі, што пасьля нібыта блазнавых заяваў жырыкаў усе гэтыя шалёныя прапановы і ідэі праз пэўны час становяцца зусім сур’ёзным набыткам крамлёўскай палітыкі і ёйнай прапаганды. Пачварная крамлёўска-лубянская апэрэтка працягвае сваё шоў. 13 сьнежня ў Шатляндыі завяршылася найбуйнейшая па маштабах зьдзелка ў гісторыі мясцовай нерухомасьці. “Новый русскій” Уладзімір Лісін купіў сабе старажытны замак, лёгка заплаціўшы 12 мільёнаў доляраў. Лісін валодае Наваліпецкім мэталургічным камбінатам і займае месца № 2 у сьпісе багацейшых людзей РФ. Паводле шатляндскіх законаў, замежнікі могуць купляць у гэтай краіне, што і колькі заўгодна. Цэны даволі нізкія на фоне усёй Вялікай Брытаніі і нават Эўропы. Спачатку тут актыўнічалі выхадцы з Ган Конгу і немцы, цяпер вось расейцы. Дакаціліся героі Волтэра Скота, дазваляюць чужынцам займаць лепшыя свае землі і аб’екты. Цяжка паверыць, гледзячы на ўсё гэта, што шатляндскі народ столькі стагоддзяў змагаўся за сваю краіну і волю. Хаця трэба Лісіцыну ды іншым маскоўскім бандытам не забывацца, што час мяняецца. Такое становішча, відаць, выгадна лёнданскай адміністрацыі, зацікаўленай у “вольным рынку” на заваяванай шатляндскай зямлі. Але людзі ў пэўны момант могуць адумацца ды сказаць сваё выразнае слова на гэтую тэму. Такое ўжо было ў Валіі, першай калёніі Брытанскай імпэрыі. У 1980-я гады валійскія землі і маёнткі пачалі актыўна скупляць англічане (бо цэны нізкія). Ужо праз пару гадоў працэс спыніўся і асаднічкі падаліся назад у “туманны Альбіён”, таму што валійская моладзь пачала актыўна паліць маёнткі, занятыя чужынцамі. На паседжаньні Вярхоўнага суда Паўночнай Асэціі 13 сьнежня 20 жанчынаў (маці дзяцей, забітых у Беслане эсэсаўцамі ФСБ) заявілі, што не пакінуць залу суда, пакуль у суд ня зьявяцца і не дадуць паказаньні дзьве ключавыя асобы трагедыі. Маюцца на ўвазе паўночнаасэцінскі начальнік ФСБ Андрэяў і паўночнаасэцінскі прэзыдэнт Дзасохаў (абодва ўжо былыя), якія намінальна былі кіраўнікамі штабу па “вызваленьні закладнікаў у Беслане”. Масква на працягу ўсяго сьледства і суда ўпарта адмаўлялася выставіць гэтых каронных сьведкаў. Зразумела, што загад на забойства сотняў дзяцей з агнямётаў і танкавых гарматаў аддалі не мясцовыя попкі-выканаўцы. Загад аддаў іхны галоўны пахан Пуцін (які быў старшынём “выратавальнага штабу” у Маскве). Але крамлёўцы разумеюць, што пасьля зьяўленьня ў судзе мясцовых начальнікаў наступная чарга на крымінальную адказнасьць – за самым Пуціным. Разумеюць гэта й бесланскія жанчыны, і ўвесь асэцінскі народ, які ўбачыў ўвесь жах расейскай імпэрскай банды. 13 сьнежня 30 дэпутатаў Эўрапарляманту ад Летувы зьвярнуліся з заявай да кіраўніцтва Эўразьвязу. Дэпутаты сьцьвярджаюць, што Эўразьвяз не рэагуе на крывавую вайну ў Чачэніі і косьвенна “робіць унёсак у зьнішчэньне чачэнскага народу”. Летувісы пішуць далей: “Міжнародныя арганізацыі абыходзяць юрыдычныя і гістарычныя прычыны расейскай вайны ў Чачэніі і разам з тым косьвенна санкцыянуюць зьнішчэньне чачэнскага народу. Мы лічым, што гэта настройвае народы адзін супраць аднаго і стварае рэальную пагрозу ўсім. Выйсьце ёсьць адно – патрабаваць ад Расеі выконваць прызнаныя ўсімі нормы міжнароднага права”. У заяве таксама ёсьць патрабаваньне да ЭЗ прызнаць нядаўнія “выбары” у Чачэніі фіктыўнымі і недэмакратычнымі. Малайцы, летувіскія парлямантары. Урэшце ў задушлівай атмасфэры Эўразьвязу прагучаў голас Праўды. Бедныя барозу з бэнітай, напрымалі на сваю галаву ў свой савецкі саюз са сталіцай у Брусэлі новыя постсавецкія краіны, думалі пакарыстацца іхнай таннай рабочай сілай і таннымі мазгамі. А ў постсавецкіх, аказваецца, ёсьць яшчэ пачуцьцё справядлівасьці і ўласнага інтарэсу. І вось жа пачалі эўрапейскія “нэафіты” ламаць такую адладжаную брусэльскую машыну фальшы, ставіць пад сумнеў “вечную дружбу з расейскай дэмакратыяй”. А тут яшчэ Ганс Вік з выкрыцьцём расейскага каварства лемантуе. А так жылося ў Брусэлі спакойна і вальяжна: у Беларусі разам з КГБ і падстаўнымі вінцучкамі-мілінкевічамі брусэльцы адпрацоўвалі “інтэграцыю”-акупацыю расейскім імпэрыялізмам, забойства расейскай ваеншыны чачэнскага народу проста не заўважалі, пасьля забойства дзяцей у Беслане цалаваліся з “другом Путіным”. Як будуць выкручвацца цяпер эўрачыны, даўно купленыя Крамлём? 14 сьнежня транзітам праз Грозны Пуцін прыбыў у сталіцу Малайзіі Куала-Лумпур. Ён патрэніраваўся ў Чачэніі ізабражаць з сябе “мусульманскага дзеяча” (атрымалася слаба), каб без рэпэтыцыяў прыняць фірман ад малайцаў. Аднак, з нячысьцікам гаспадары рэгіёну не захацелі мець справу. “Расея заўсёды мела ў Азіі свае палітычныя, эканамічныя і, калі хочаце, цывілізатарскія інтарэсы”.—шумнуў Пуцін у сваёй прамове на саміце. Ды толькі дарэмна надрываўся, Аўстралія і Інданэзія (магутныя краіны рэгіёну) адназначна выступілі за непрыняцьце Расеі ва Усходнеазіяцкую Супольнасьць (арганізацыя з 16 краінаў, саміт якой адбываўся ў Куала-Лумпуры). Найбольш сьмешна прагучала згадка пра маскальскае цывілізатарства на азіяцкім кантынэнце. Зірніце на карціны мастакоў-перасоўнікаў. Там і “Скарэньне Сібіры Ярмаком” пэндзля Сурыкава, і серыя “Туркестанская вайна” баталіста Верашчагіна. Усё гісторыя каляніяльнага зьнішчэньня “за веру, царя і отечество”. Дынамічным краінам Усходу, а тым больш Аўстраліі і Новай Зэляндыі (якія таксама ўваходзяць у гэтую Супольнасьць), уявіць сабе дзіка ў адной кампаніі з непрывабнай і дурной крамлёўскай імпэрыяй. Не пасьпелі засьвяціцца разам са сваім лубянскім гаспадаром чачэнскія здраднікі-палатнікі, як ужо пачалі ляпіць “заканадаўчую ініцыятыву”. Прагаласавалі за перайменаваньне горада Грознага ў горад Ахмадкала. Гэта ў гонар Ахмада Кадырава, лідэра прамаскоўскіх здраднікаў чачэнскага народу, забітага летась той жа Масквою. Палатныя халуі паслалі вынікі свайго галасаваньня разам з ніжайшай просьбай “дазволіць перайменаваньне” у Маскву. Усё гэта задумана дзеля таго, каб замазаць памяць пра вялікага патрыёта-змагара прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Джахара Дудаева, у гонар якога патрыёты называюць Грозны Джахаргала. Але ня ўдасца каўказкім вінцучкам-мілінкевічам растаптаць і зьнішчыць славу змагарнага народу.

Янка Базыль