Трывожныя дыялёгі

13 снежня 2005 г.

Актуаліі

(Карэспандэнт: ) “А якія праблемы, апроч тэлефона?”

(Прышчэпа: ) “Людзі ніякага быдла не трымаюць. Яны нічога ня сеюць, а толькі ходзяць, каб дзе-небудзь сьперці і прадаць”.

(Карэспандэнт: ) “А шмат такіх у Цяпіне?”

(Прышчэпа: ) “Шмат. Вось глядзіце па вуліцы: адна хата, другая, трэцяя. Яны працаваць ня хочуць. Працаваць тут можна, але яны ня хочуць”.

(Карэспандэнт: ) “А ад сельсавету можна дамагчыся нечага?”

(Прышчэпа: ) “Нічога!

( Паводле: Ягор Маёрчык, Цяпіна, Чашніцкі раён; радыё “Свабода”)

У апошні час часьцей і часьцей можна прачытаць і пачуць нешта падобнае. Гэтая зьява (адмаўленьне ад працы і выжываньня) раней была цалкам не характэрная для Беларусі. Гэта ўжо расейскі быт, зь якога заўсёды грэбліва сьмяяўся беларус. Цяпер мы бачым як духоўны рэгрэс , “расейшчына” датыкаюць беларускай душы. Братове, змагаймася з прамаскоўскім рэжымам, ратуйма нашы душы!

Тамаш Ракса