Гэта нармальна – любіць сваё...

13 снежня 2005 г.

Актуаліі

11 сьнежня 2005 г. Ісляндская газэта “Morgunbladit” паведамляе пра перамогу ісляндскай прыгажуні на конкурсе “Міс сьвету” у Кітаі. 21-гадовая Уннур Бірна Вільямсдоттір была каранаваная раскошнай каронай. Наш камэнтар: На далёкай выспе жыве каля 300 тысячаў ісляндцаў. Яны расказваюць паўсюль, што ў іх самыя прыгожыя ў сьвеце дзяўчаты (цяпер у іх ёсьць грунтоўны аргумант!), самая прыгожая краіна, самая паўночная цывілізацыя. У любой краіне можна сустрэць ісляндскі народны хор (яны з захапленьнем сьпяваюць свае песьні). Маленькі народ, які набыў незалежнасьць толькі ў 1944 г., ня гледзячы на ўсе імпэрыі і культуртрэгерскія спакусы, ўпарта трымаецца сваёй мовы, сваёй культуры і традыцыі. Ісляндская мова належыць да скандынава-германскай групы, але захавала самыя старажытныя формы ад часоў варажскіх сагаў. Можна сабе ўявіць, якое нацыянальнае сьвята наладзяць на высьпе ў гонар перамогі сваёй прыгажуні! Як жа гэта нармальна – любіць сваё…

Юрка Марозаў