Хадакі да "барына"

15 лістапада 2005 г.

Навіны

У А. Мілінкевіча спыталі чаго ён паехаў у Маскву. Вось што ён адказаў: “Я думаю, што Масква ня будзе сябе паводзіць так, як раней, адразу ставіць на пэўнага кандыдата. Яна, безумоўна, будзе прыглядацца, але наша галоўная мэта была — паказаць, што ў Беларусі ў палітычнай эліце няма русафобаў, няма антырасейскіх настрояў”. “Спадар Мілінкевіч мяркуе, што гэтая пазыцыя будзе данесеная да вышэйшага кіраўніцтва Расеі”,— паведаміла радыё «Свабода» (11.11.2005.)