Самаагітацыя Лукашэнкі

11 лістапада 2005 г.

Навіны

А. Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласьць заявіў, што перакананы ў сваёй перамозе на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.

“У выпадку майго абраньня я буду рабіць тое, што рабіў 10 гадоў. Я ня буду нікога прасіць галасаваць за мяне, народ не памыліцца, калі на яго ня ціснуць”, – заявіў Лукашэнка, — “справа ня ў тым, выбераце вы мяне ці не… Дзе вы дзенецеся, выбераце.

Мы ж без нагавіц засталіся пасьля развалу Савецкага Саюзу, а тыя, хто сёньня рвецца да ўлады, яны ж тады ўсё прапілі.”

(Лістапад 2005 г. Паводле радыё “Свабода” і друку)