Шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры

3 лістапада 2005 г.

Навіны

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ праводзяць у суботу 5 лістапада ў Менску традыцыйнае шэсьце і мэмарыяльны мітынг у гонар Дзядоў на яшчэ адным месцы пакутніцтва беларускага народу – Лошыцкім Яры. Збор удзельнікаў – аб 11.30 каля Палацу культуры Камвольнага камбіната (вул Маякоўскага, 129). Потым удзельнікі пройдуць шэсьцем у Лошыцкі Яр, дзе адбудзеццa мэмарыяльны мітынг каля Крыжа на магілах ахвяраў расейска-бальшавіцкага тэрору супраць беларускага народу. Ушануйма памяць нашых Дзядоў!

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 3 лістапада 2005 г.