Адпаведную заяўку падалі ў Менгарвыканкам сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Акцыя прымеркаваня да Дзядоў, Дня памяці продкаў. Збор удзельнікаў — у суботу 5 лістапада аб 11-й гадзіне ля Палацу культуры Камвольнага камбінату. Як паведаміў Радыё Свабода намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Юрась Беленькі, сябры партыі штогод традыцыйна на Дзяды ўшаноўваюць памяць ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсіяў — у Курапатах і Лошыцкім яры.
Паводле Ганны Соусь, Менск