Паважаныя сябры-фронтаўцы! Віншую вас зь вялікай датай беларускага змаганьня за Волю і Незалежнасьць! 19 кастрычніка 1988 года быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту. Успомніце, як на крыльлях ідэі нацыянальнай свабоды, салідарнасьці і бясстрашша, крок за крокам, кавалася наша Незалежнасьць і Воля. Трымайма ж у думках і ў сэрцы той вызначальны час, перадавайма ідэі і справы далей, каб з новай сілай пераможна вярнуўся ізноў наш Беларускі Народны Фронт і адрадзіў свабоду. Жыве Беларусь! Вечна жыве! Слава героям!

Зянон ПАЗЬНЯК 19 кастрысніка 2005 г.