Кастрычніцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

10 кастрычніка 2005 г.

Навіны

9 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Толькі Беларускае Адраджэньне пераможа чужую навалу” (тэкст прыкладаецца). Выступілі з дакладамі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Яны ахарактарызавалі палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі і па-за яе межамі і задачы партыйнай дзейнасьці. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны, якія распавялі пра паглыбленьне крызісу рэжыму і росьце пратэстных настрояў насельніцтва. Сойм прыняў Заяву “Псэўдаапазіцыя гуляе ў небеларускую палітыку” (тэкст прыкладаецца).

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 9 кастрычніка 2005 г.