Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1-5 кастрычніка 2005 г.)

1 кастрычніка ў Расеі пачынаецца бранка – прызыў маладых у армію. Няхай пра гэты дзень не забываюцца беларускія мацеркі. Незалежнасьць нашай дзяржавы забясьпечыла беларускай моладзі магчымасьць служыць недалёка ад дому, на сваёй зямлі. Як бы ні хацелася Маскве і ейным мясцовым паслугачам запхнуць беларускіх юнакоў у расейскую мясярэку, але яны ня могуць нічога зрабіць, кусаюць локці.
Такіх вось законаў напрымаў у 1990-92 гг. Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня пад ціскам фракцыі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” пад кіраўніцтвам дэпутата Зянона Пазьняка. У 1990 г. (яшчэ існаваў СССР!) фронтаўскія дэпутаты дамагліся вываду вайскоўцаў-беларусаў з так званых “гарачых кропак” на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі, дзе Крэмль тлуміў народныя выступы супраць імпэрыі. Дзякуючы Фронту беларусы не ваююць ужо 15 гадоў. Хто зьвягае на “распад союза, в котором было так хорошо”, няхай успомніць, колькі расейцаў загінула за гэтыя 15 гадоў на каляніяльных маскоўскіх войнах. У Расеі сёлетнюю кастрычніцкую бранку адзначылі начным фэервэркам. У ноч на 1 кастрычніка паблізу Петрапаўлаўска-Камчацкага, сталіцы Камчаткі, загарэліся агромністыя вайсковыя склады. Тэлевізія паказала напалоханых і разгубленых палкоўнікаў, якія расказваюць у тэлекамэру пра “халатность часовых” ды рэгулярна прыгінаюцца, калі за плячыма выбухаюць бомбы. Як заўсёды, русскіе люді добра выпілі ды мала закусілі. Вось і давялося бегаць кругамі ды эвакуіраваць дзесяткі тысячаў жыхароў. А ў апошнія верасьнёўскія дні тэлевізія паказвала эпізоды “выполненія свяшченного долга зашчітнікамі отечества”: аднаго расейскага афіцэрыка-лётчыка летувіскія спэцслужбы каторы дзень водзяць пад мікіткі з арышту ў пракуратуру і назад, а ў Зугдзідзкім раёне Грузіі грузінскія спэцслужбы злавілі 29 верасьня капітана Паўлава з шэрагоўцам Шакілавым. Паўлаў з Шакілавым – “россійскіе міротворцы”, на якіх трымаецца сэпаратысцкі рэжымчык маскоўскага стаўленьніка Какойты ў Паўднёвай Асэціі на тэрыторыі сувэрэннай Грузіі. Яны актыўна “тварылі мір”, гэта значыць — кралі ў сваёй жа арміі зброю і паліва ды прадавалі тавар усім жадаючым. Пакуль грузіны выграбалі грошы з іхніх кішэняў і хованак, памятыя “міротворцы” стаялі, задраўшы ручкі ўгору. Трэба прызнаць, вельмі адэкватная поза для маскальскага акупанта. Беларусы, як культурны народ, таксама гарантуюць гуманныя адносіны да палонных.
Беларускага падарожніка Лёндан зьдзіўляе ня толькі велічнымі помнікамі архітэктуры і памерамі мегалопаліса, але таксама й фактам, што роўна палова мінакоў на вуліцах ходзіць у чалмах ды азіяцкіх кацавейках. Не, гэта не турысты, гэта – “брытанцы” пакістанскага, афрыканскага ды іншага экзатычнага паходжаньня. Яны атабарыліся ў Брытаніі, атрымалі мясцовыя пашпарты і “правы чалавека” па поўнай праграме. У выніку такой ненатуральнай “дружбы народаў” у карэннага ангельскага народу засталося адзінае “права”: высяляцца з азіяцка-афрыканскіх кварталаў ды спадзявацца на паліцыю. А лёнданскай паліцыі пасьля 1945 г. было забаронена патруляваць вуліцы са зброяй. Вось і зьяўляліся да нядаўняга часу ў лёнданскіх газэтах паведамленьні тыпу: “Чорны наркагандляр застрэліў двух паліцыянтаў…” Дажыліся з “правамі чалавека” да таго, што белы чалавек баіцца заходзіць у афрыканскія кварталы, а на тэрыторыі каралеўства зьявіліся цэлыя гарады і мястэчкі, у якіх 95% каляровага насельніцтва. У лёнданскі і манчэстэрскіх мячэцях гадамі актывісты фундамэнталізму (а трэба казаць — агрэсіўнага расізму і рэлігійнай нянавісьці) заклікалі паству забіваць англічан і граміць Брытанію – сатанінскую дзяржаву. Іх ніхто не чапаў, бо “правы чалавека”. Потым настаў ліпень 2005 г., па камандзе ФСБ “брытанцы пакістанскага паходжаньня” забілі бомбамі дзесяткі лёнданцаў, кінулі на калені дэмакратычную дзяржаву. Лёнданскі эстэблішмэнт адразу ўспомніў, што на сьвеце ёсьць таксама правы нацыі. Напрыклад, права на самаабарону і захаваньне стабільнасьці ў нацыянальнай дзяржаве. Цяпер па Лёндану ходзяць паліцэйскія патрулі, абвешаныя аўтаматычнай зброяй. Спэцслужбы адлоўліваюць фундамэнталістаў, якія (з брытанскім пашпартам у кішэні) публічна пракліналі Брытанію. Адзін чарнявы бразілец павёў сабе неадэкватна ў мэтро, дык паліцыя забіла яго васьмю стрэламі. Начальнік лёнданскай паліцыі (характэрны тып з аттапыранымі вушамі) паехаў быў на канфэрэнцыю Эўразьвязу ў Брусэль у жніўні. І заявіў там, што калі аматары правоў чалавека што-небудзь толькі цяўкнуць супраць адэкватных дзеяньняў праваахоўных органаў Брытаніі, то ягоная краіна выйдзе з эўрапейскай Хартыі правоў чалавека. Вось так, падобна, што брытанцы больш не дазволяць вешаць сябе на вушы лібэральную лапшу. Для беларусаў цікавы яшчэ адзін аспэкт тэмы. На прыканцы верасьня ў Лёндан прыехала з Бразіліі сямья забітага палісмэнамі бразільца. Пэўныя сілы разгарнулі шумную кампанію вакол гэтай сьмерці. Пэўны фонд аплаціў падарожжа групе бразільскіх пралетараў, паслугі дарагіх адвакатаў. Сямья патрабуе сустрэчы з паліцэйскім кіраўніцтвам, ледзь не з самой каралевай і, зразумела, атрымае вялікую кампэнсацыю за памылку паліцыі. У Расеі штомесяц гінуць сотні беларусаў, расейскія бандыты разам з іхнай міліцыяй рабуюць, бьюць, катуюць, калечаць, прадаюць у рабства нашых людзей, якія едуць туды на заробкі. Мы зьдзіўляемся, калі нейкая газэтка ў РБ напіша праўду-паўпраўду пра гэтую трагедыю. Ня тое, што кампэнсацыі не атрымаеш ад фашыстоўскага лубянскага рэжыму, беларускія семьі задаволеныя, калі там знаходзяць і прывозяць дадому целы забітых беларусаў. Няма абмеркаваньняў гэтай праблемы ў “палатках” альбо ў незаконным “союзном парламенте” – гэтыя рэжымныя тусоўкі маюць іншыя функцыі. Няма і ня можа быць сумесных паліцэйскіх акцыяў дзьвюх суседніх дзяржаваў. І ня будзе ніколі, таму што супраць каго ж ім арганізоўваць такія акцыі – супраць самых сабе? Жудасная “дружба народаў” праз неіснуючую мяжу працягваецца.
3 кастрычніка труну з парэшткамі белагвардзейца Дзянікіна ўрэшце прывезьлі ў Маскву. Напярэдадні труну насілі па Парыжу. Адтуль (з традыцыйнага цэнтру расейскай эміграцыі) Дзяніцін уцёк у Амэрыку ў 1945 годзе. Так баяўся “бясстрашны генэрал”, што французкія ўлады выдадуць яго расейскім хаўрусьнікам пасьля вайны супраць немцаў. Дарэчы, нездарма ён баяўся, Захад выдаў на сьмерць у ГУЛАГу некалькі мільёнаў людзей: казакоў, латышоў, эстонцаў, беларусаў, літоўцаў і самых расейцаў. І вось каля труны зьбіраецца пуцінскае начальства, маршыруюць маларослыя сувораўцы і дэкаратыўныя казакі, аркестар дудзіць белагвардзейскія і камуністычныя маршы (як вам гэтае папуры?!). Адным словам – Расея абнаўляецца. Генэрал КГБ –патрыярх Алексі ІІ махае кадзілам у закутку Данскога кляштара, дзе пуцінцы зьбіраюцца паставіць “капліцу пріміренія”. Журналісты ў адзін голас лямантуюць пра “последнюю точку в гражданской войне”… Якое ўсё гэта знаёмае! Мы ўжо бачылі, як гэбісты пнуліся ў Курапаты з праектам “памятніка согласія і счастія в віде подковы”, як іхная агентура (Трыгубовіч, Арэшка, Жыхар) аж шалелі, патрабуючы ад рэжыма “спыніць некантралюемае ўсталяваньне ў Курапатах крыжоў…” З лубянскім “пріміреніем” усё ясна. У іх “пріміреніе” бывае толькі з тымі, каго яны па-зьверску зьнішчылі дзесяцігоддзі таму. А самым галоўным сэнсам гэтай фальшывай акцыі ёсьць імкненьне зацерці сьляды злачынства, прымусіць сучасьнікаў забыцца, хто страляў нашым дзядам у патыліцу, хто гнаў іх у канцлягеры, хто вычвараў душу і нішчыў культуру. З лубянскім Д’яблам ня можа быць прымірэньня, як ня можа быць прымірэньня з СС, гестапа, царскай ахранкай і дзянікінскімі спэцслужбамі (якія таксама замардавалі безьліч людзей). Ня можа быць прымірэньня (прымірыцца — гэта значыць зьмірыцца і пагадзіцца) з крывавай, злачыннай расейскай імпэрыяй. Калі б яна існавала недзе за морам, далёка, то яшчэ была б нейкая абстрактная матывацыя дзеля нейкіх рытуальных пагадненьняў. Але ж яна – чалавеканенавісьніцкі рэйх – побач з нашай Беларусьсю. Маскоўскі рэйх гвалтоўна ўсталяваў на нашай зямлі прамаскоўскую дыктатуру, якая вынішчае ўсё жывое і беларускае з галоўнай мэтай праглынуць нашую дзяржаву і паняволіць народ. Як жа можна “пріміряться-целоваться” з тым, каторы зьбіраецца зьнішчыць цябе? Беларусы яшчэ ня выжылі з розуму. Але Масква актыўна штурхае нас на гэта. У той жа дзень — 3 кастрычніка СМІ РБ шумна паведамілі, што ў Маскве на Кутузаўскім праспэкце выдзелена месца пад помнік Янку Купалу. Шасьцімэтровая бронзавая фігура ўжо накіравана ў Маскву. Ведаеце, які дзень абраны дзеля адсланеньня помніка вялікаму песьняру-патрыёту? Таму, які напісаў пра маскальскіх акупантаў: “Вы песьню хочаце спаганіць,/ Якой адвечнасьць не змагла,/ І свой паступак затуманіць/ Брахнёй – з дабра, а не са зла!..” Акупанты абралі дзеля адсланеньня помніка Паэту, якога НКВД забіла ў 1942 годзе ў Маскве, дзень 2 красавіка 2006 г., калі акупанцкая зграя будзе адзначаць 10-годззе падпісаньня першых паперак-пагадненьяў пра “союзное государство РБ і РФ”. Памятаем, як у тыя дні 1996 года тысячы беларусаў змагаліся супраць паліцэйшчыны рэжыму на вуліцах нашай сталіцы, каб сарваць пляны імгненнай акупацыі нашай краіны (народ перамог тады пад кіраўніцтвам Беларускага Народнага Фронту, натхнёны вечна жывым геніям Купалы). Крамлёўскія цынікі спрабуюць прышпіліць да сваёй подлай антыбеларускай справы нават беларускага Апостала. Ну, за што ні возьмуцца – атрымліваецца толькі чарговы акт блюзьнерства і гнюснасьці.
4 кастрычніка камчацкі фэйервэрк атрымаў лягічны працяг. Вайсковая пракуратура, як вядома, завяла справу з нагоды зьнішчэньня пажарам і выбухамі складоў Ціхаакеанскага флёту Расеі. Сьледчыя (людзі бывалыя) адразу выказалі меркаваньне, што склады ў асноўным параскрадалі-параспрадалі, а потым падпалілі, каб схаваць сьляды. Пасьпяшаліся ваенспэцы. Ужо праз суткі ў сваім кабінэце “застрэліўся” міліцэйскі палкоўнік Шчапакін, які камандваў тушэньнем пажару. Ніхто ня зьдзівіцца, калі раптам высьветліцца, што самагубца зрабіў два стрэлы сябе ў галаву (у Кіеве пасьля правалу маскоўскага Януковіча такое здаралася з генэраламі). Цэлыя пакаленьні беларусаў пабылі ў маскальскай арміі (яна называлася савецкай). Добра памятаем, як кралі тушонку і крупу прапаршчыкі, як жаўнеры-рабы працавалі суткамі на генэральскіх дачах. Як увіхаліся за “партію і правітельство” камісары-палітработнікі. Вось апошнія якраз і правалілі справу. У 1991 г., калі пасыпалася імпэрыя СССР, на працягу нямногіх месяцаў савецкія афіцэры-патрыёты прадэманстравалі цуды прадпрыймальнасьці і мафійнага таленту. Раскралі і прадалі ўсё, што маглі: ад парцянак да танкаў і ракетаў. На міжнародным рынку зброі страшна ўпалі тады цэны. Потым яны праўда “перастроілісь” і запісаліся ў патрыёты-афіцэры расейскай арміі. Але ўсё засталося па-старому, паводле вядомай сэнтэнцыі 19 стагоддзя: “Крадут, сударь, крадут…” Вельмі важна, каб беларуская моладзь назірала за гэтымі працэсамі па тэлевізіі і не служыла ў іхным шалёным войску.
Не так даўно Лукашэнка, падводзячы вынікі дзейнасьці рэжыму, заявіў: “Мы отмечаем особо заслуги нашей православной организации…” Геніяльна сфармулявана! Аказваецца, яны самы ня лічаць РПЦ царквой нават умоўна. Пра тое, што згаданая “організація” ёсьць аддзелам замежных спэцслужбаў на тэрыторыі беларускай дзяржавы, мы атрымліваем доказы штодня. Вось трымаем у руках граматы-улёткі, надрукаваныя ў Слоніме “по благословенію преосвяшченнейшего Гурія, наместніка Жіровіцкой обітелі” (беларуская сьвятыня заселена цяпер гэтай публікай). Цытуем: “Победи себя – и будешь непобедим!» — учил своих воинов генералиссимус А.В. Суворов. Это хорошо понимают наши враги. Они говорят: «После развала Советского Союза наш главный враг – Русская Православная Церковь» (З.Бжэзиньский)… Святая Русь – это Дом Пресвятой Богородицы. Вся наша земля полита кровью наших предков, которые жизни свои положили за Веру, Царя и Отечество…” Камуністычна-манархісцкае словаблуддзе на мове акупантаў – так можна вызначыць гэтае трызьненьне бацюшак у партупэях. Гэта – водгукі цяперашняй маскоўскай блытаніны, дзе труп Леніна актыўна “пріміряют” з трупам Дзянікіна. Даўняя баечка пра “богоізбранность” расейцаў і іхнай імпэрыі пакуецца бацюшкамі ў містычную абалонку і падсоўваецца пад нос нашым стомленым блытанінай людзям. Чытаючы такое, цяжка ўстрымацца ад сьмеху. Увесь гэты чужынскі маразм ня мае пэрспэктывы на нашай зямлі, няхай у сваёй РФ яны самы цешуцца гэтай лухтой.
Маленькая альпійская рэспубліка пазалетась узяла ды выдала Расеі расейскага гангстэра Япончыка, які забіваў людзей на некалькіх кантынэнтах. А расейская юстыцыя ўзяла ды апраўдала зямляка. Пра гэта ў адкрытую разважаюць аналітыкі і нават людзі на вуліцы ў швэйцарскім Бэрне. А мясцовая юстыцыя робіць апошнія прыгатаваньні да перадачы ў ЗША маскоўскага атамшчыка-мафіёзы Адамава, які сядзіць у мясцовай турме. 4 кастрычніка Крэмль выштурхнуў наперад міністра юстыцыі РФ Чайку, які залемантаваў: “Адамаў ведае сакрэты, амэрыканцам усё раскажа. Яго нельга ў Амэрыку аддаваць!..” Цікава, за якія сакрэты больш за ўсё хвалюцца крамлёўскія бонзы: за атамныя або за фінансавыя? Але ў гэтай справе абодва жанры злачынства зрасьліся ў адно. Адамаў краў мільёны доляраў, якія наіўныя амэрыканцы перадавалі “дэмакратычнай Расеі” на перабсталяваньне атамнай энэргетыкі з мэтай зрабіць яе больш бясьпечнай. Сумы былі астранамічныя. Таму можа эўрапейцам абрыдла баяцца Расею і яны пачалі жартаваць. У Бэрне расказваюць з гумарам: “На патрабаваньне Масквы вызваліць жуліка Адамава ўлады нашага кантону заявілі, што таго вызваляць амэрыканцы… праз 40-60 гадоў турмы”. Глядзіш, пад сурдынку жыцьцё расейскіх бандытаў і злодзеяў стане на Захадзе крыху трывожней.
Глыбокі і ўсебаковы аналіз так званага “кангрэсу дэмсілаў” ужо даў на старонках нашай “Беларускай Салідарнасьці” Зянон Пазьняк. Бачым, як у наступныя дні “незалежныя” СМІ загалёкалі “Милинкевич – скорее белорусский Гавел, чем Ющенко”. Да-а, цяпер мы наслухаемся рознага пра гэтага “адзінага і непаўторнага” кандыдата. Возьмем для разгляду два цікавых аспэкты гэтага “кангрэсу”. Аспэкт першы. З чаго пачынаўся гэты форум “непрімірімых белорусскіх опозіціонеров, протівніков режіма Лукашенко”? А вось з чаго. На трыбуну выйшаў такі А. Бухвостаў (старшыня аргкамітэту) і зьвярнуўся да прысутных з палымянай прамовай на харошым разанскім дыялекце велікого і могучего русского языка. Мы памятаем, што нават мясцовыя камуністы пачыналі сэсію ў Вярхоўным Савеце БССР, даючы сказаць па-беларуску некаму з пісьменьнікаў. Бухвостаў ня проста ня ўмее і ня хоча вучыцца размаўляць на дзяржаўнай мове. Ён і іжэ з ім рэгулярна езьдзяць у Маскву па інструкцыі (як дэмакратызаваць Беларусь у складзе расейскай імпэрыі), ён і іжэ з ім – правінцыйныя расейскія палітыкі, якім напляваць на беларускую мову і Беларусь. Пачатак, такім чынам, атрымаўся сімвалічны. Другі аспэкт. “Едіным і неделімым” яны абралі А. Мілінкевіча. І апэратыўна надрукавалі ў “Нар. Волі” ягоны ў дошку апазыцыйны curriculum vitae. Вось мы чытаем: “Однако видя антиконституционные методы правления А. Лукашенко, Александр Милинкевич оставляет пост зампредседателя Гродненского горисполкома и, перейдя в сектор негосударственных объединений, разворачивает активное строительство региональной демократической и информационной инфраструктуры. За три года ему удалось во всех областях страны создать устойчивые, управляемые структуры, которые разделяют демократические взгляды и убеждения. Регионы, которые до последнего времени выпадали из активной политической жизни Беларуси, сегодня в состоянии не только адекватно воспринимать инициативы центра, но также самостоятельно продуцировать инициативы объединительного характера”. Вы што-небудзь зразумелі ў гэтым патоку бюракратычнай новамовы? Мы – не. Аднак, пакруціўшы перад вачыма тэксьцік мілінкевічавай самарэклямы, пачынаеш разумець, у чым справа. З 1996 г. антыбеларускі рэжым разагнаў, пазакрываў, забараніў шэраг беларускіх рэдыкцыяў і навучальных цэнтраў. Рэжым працягвае весьці вайну супраць усяго беларускага. А ў гэты самы час “опозіціонер” Мілінкевіч узначаліў і кіруе дагэтуль (падрабязна і ясна не названым у тэксьце) цэнтрам. А ясьней кажучы, Мілінкевіч кіруе рэсурсным цэнтрам псэўдаапазыцыі. Прасьцей жа кажучы, ён камандуе, каму раздаваць або не раздаваць расейскія, нямецкія ды іншыя гранты. Гэта праз яго зьдзяйсьнялася і зьдзяйсьняецца фінансавае забесьпячэньне ўсіх гэтых “пяцерак” і “дзесятак плюс”, вінцучкоў, лебедько ды іншай публікі. Гэта праз яго была аплочана леташняя кампанія пад лёзунгам “Іді і скажі своё НЕТ Лукашенко”, гэта на ягоныя гранты псэўдаапазыцыя разам з рэжымам заганяла беларусаў на фальшывы рэфэрэндум. Такога, як Мілінкевіч, прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл загадаў бы арыштаваць і пачаць сьледства на наступны дзень пасьля ўсталяваньня ў краіне дэмакратычнай улады. А згаданы Мілінкевіч вельмі камфортна адчувае сябе са сваім “цэнтрам” ва ўмовах дыктатуры, якая ад яго нават мух адганяе, бо ён і ягоная кантора зьяўляюцца інтэгральнай часткай рэжыму – падстаўной псэўдаапазыцыяй. Пра гэта сьведчыць нават стылістыка самарэклямкі. Ну, паглядзіце, знаўцы русского языка, ці можна так пісаць: “структуры, которые разделяют демократіческіе взгляды і убежденія”? “Разделять взгляды і убежденія”, як вядома, могуць толькі людзі, а не прадметы, слупы або структуры. Беларускі народ ніколі не любіў балбатуноў, нават абвешаных грашыма. Прыслужнікі ворагаў Беларусі ня маюць будучыні.

Валеры Буйвал

7/10/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2005
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024