Cталічны аўтобус

28 сентября 2005 г.

Актуаліі

Грамадзкі транспарт часта становіцца сапраўдным полем бою за Беларусь. Едзеш на працу, адпачынак альбо дахаты, а трапляеш на перадавую барацьбы паміж беларусамі і расейскімі акупантамі-асаднікамі. Беларусы сядзяць на сваіх месцах – маўклівыя, стомленыя, занураныя ў свае думкі, нават не падымаюць галавы, не размаўляюць між сабой. І вось у салён аўтобуса заходзіць кабета ў нейкай намітцы ці што. Карцінна кланяецца публіцы і выдае хораша пастаўленым, зычным голасам: “Братья и сестры, люди русские, православные, поздравляю вас, праздник-то какой завтра!…” Усе глядзяць на яе, думаюць, што вось віншаваньне з нейкім рэлігійным сьвятам. А яна гукае далей: “Праздник-то какой – выборы, референдум. Поддержим, люд православный, нашего президента!..” (Гэта замалёўка з кастрычніка мінулага года, напярэдадні ганебнага фальшывага рэфэрэндуму, падтрыманага прадажнай псэўдаапазыцыяй). “Талерантныя” пасажыры раптам пераўтвараюцца і крычаць агентцы праваслаўнага атэіста: “Пашла вон, клікуха, мы – беларусы!” Выхажу з аўтобуса, а ён едзе далей – замкнёная прастора, у якой праскочыла іскра і распаліла (здавалася б, ужо халодныя) сэрцы нашых людзей. Альбо вось нядаўні эпізод. Як заўсёды, я настойліва патрабую, каб кандуктарка размаўляла са мной на дзяржаўнай мове. Гэтым разам трапляю на “русскую гостью”, якая затрымалася на нашай зямлі і ўпэўненая, што мы – маўклівая нацменшасьць Беларусі. “Гостья”-кандуктарка закрычала рэзкім фальцэтам: “А мне нравится Лукашенко! И никаких революций тут не будет!..” Нечаканы паварот тэмы зьдзіўляе толькі на пачатку. А ў прынцыпе ўсё ясна. Асаднікі ня тое што не зьбіраюцца інтэгравацца ў наша грамадзтва альбо прыстасоўвацца да нашай мовы і культуры. Яны на поўным сур’ёзе ідэнтыфікуюць сабе з рэжымам і ягоным начальствам. Але самая галоўная думка, якую выносіш з аўтобуснага “поля бою” – гэта поўная няўпэўненасьць, істэрычная нярвовасьць, у якой жывуць агрэсіўныя чужаніцы на нашай зямлі.

Ангеліна Масюта