Слава Воршы!

8 сентября 2005 г.

Навіны

Віншую ўсіх беларусаў з Днем Беларускай Вайсковай Славы! Ворша і Грунвальд знакавыя сымвалы нашай гісторыі і сэнсу нашага нацыянальнага змаганьня. Памятайма, што гэта былі вялікія перамогі, што заклятыя ворагі Беларусі былі намі бітыя па адзіночцы, што сэнс беларускай палітыкі – не даваць ім аб’яднацца супраць Беларусі, што ніколі ня будзе зь імі ні бясьпекі, ні міру, пакуль не адновім нашу сілу. Жыве Беларусь! Слава героям. Зянон Пазьняк 8 верасьня 2005 г.