Інфармацыя для радыё “Свабода” і іншых СМІ

23 жніўня 2005 г.

Навіны

У паведамленьнях радыё “Свабода” пастаянна падаецца інфармацыя (апошні раз 21.08.2005 г.) аб тым, што на так званы “кангрэс дэмсілаў” вылучаны два кандыдаты ад Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Гэта не адпавядае сапраўднасьці. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ ня ўдзельнічае ў гэтым “кангрэсе” і ва ўсіх справах так званай “дэмапазыцыі”, якая зьяўляецца адным з інструмэнтаў расейскай акупацыйнай палітыкі на Беларусі (з актыўным удзелам і дапамогай нямецкай дыпляматыі). Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ з 90-х гадоў мінулага стагоддзя змагаецца супраць гэтай антыбеларускай палітыкі і таму гэтая “дэмапазыцыя” зьяўляецца нашым палітычным праціўнікам. Па даручэньні Сойму Партыі – БНФ была праведзена праверка па структурах Партыі. Нідзе не выяўлена парушэньняў Статуту і палітыкі Партыі. Такіх дэлегатаў ад Партыі – БНФ не існуе.

Валеры Буйвал Прэсавы Сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 22.08.5005 г. Менск