Патрабуем адмяніць рашэньне па тэндару аб прадстаўленьні права русіфікацыйнага вяшчаньня на Беларусь для тэлерадыёстанцыі “Нямецкая Хваля” і не вядзяляць грошай на гэтую антыбеларускую дзейнасьць. Палітычнае рашэньне аб русіфікацыйным вяшчаньні на Беларусь парушае асноўныя правы чалавека і дэмакратыі для Беларусі, зьяўляецца зьневажальным у дачыненьні да беларускага змаганьня з прамаскоўскім і антыбеларускім рэжымым Лукашэнкі на Беларусі.
Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 14 жніўня 2005 г. г. Менск