Зянон – менавіта гэтак падпісвае свае паэтычныя творы аўтар “Глёрыі Патрыі” – нядаўна выдаў у Нью-Ёрку новую паэму “Вялікае Княства” (пілётнае выданьне - БС). Наклад – 160 асобнікаў – з аўтографам аўтара раздадзены сябрам ды знаёмым. Твор друкуе менскі часопіс “Дзеяслоў” у 17 і 18 нумарах.
Сам жа Зянон гэтымі днямі скончыў падрыхтоўку асобнай кніжкі, куды ўвойдзе паэма, вершы апошніх гадоў і некалькі дзясяткаў фотаздымкаў, зробленых Зянонам амаль за паўстагодзьдзя – з 1958 па 2005 гады. Прадмову да кнігі напісаў Рыгор Барадулін, пасьляслоўе – аўтар гэтага рэпартажу.
Паводле Сяргея Навумчыка