Традыцыйнае адзначэньне ўгодкаў Аршанскае бітвы на беразе Дняпра блізу Воршы адбудзецца сёлета 3 верасьня (пачатак каля 19:00)
Да месца можна даехаць: з чыгуначнага вакзала на аўтобусе № 11 да аўтавакзалу (канец маршрута). Далей – аўтобусам “Ворша - Дуброўна” да прыпынку “Гацькаўшчына”. Гуртам можна наняць маршрутку з чыгуначнага вакзала проста да Гацькаўшчыны. Таксама аўтобусам альбо маршруткай можна ад’ехаць ад прыпынку прыгараднага транспарту на Цэнтральнай плошчы, які знаходзіцца ля ўнівермагу, за помнікам Леніну (да Цэнтральнай плошчы можна даехаць з чыгуначнага вакзала аўтобусам альбо маршрутным таксі № 1 да прыпынку “Цэнтр”, адтуль прайсьці пехатою, спытаўшы накірунак да ўнівермагу). Ад прыпынку “Гацькаўшчына” да месца каля 1 км.

Спадарожныя цікавосткі: Па два бакі Цэнтральнай плошчы знаходзяцца музэй Уладзіміра Караткевіча і Прыдняпроўскі парк з помнікам на месцы хаты, дзе прайшло ягонае дзяцінства. У парафіяльным касьцёле Сьв. Язэпа захоўваецца копія вядомай карціны “Аршанская бітва”, да касьцёла можна даехаць тым жа маршрутам № 1 да прыпынку “Швейная фабрыка”. Болей можна прачытаць у сеціве: http://radzima.org/pub/miesta.php?miesta_id1=viarvors Мапы: http://orshacity.narod.ru/map/orshamap/index2.html http://www.emaps-online.com/rus_win/maps/oblast/obl_vitebsk/regions/reg_orsha/cities/orsha/map.shtml