24 чэрвеня 1989 году ў Вільні распачаў працу ўстаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Сябрамі гэтай арганізацыі сталіся людзі, аб’яднаныя агульнай ідэяй нацыянальнага адраджэньня. Менскія ўлады адмовіліся даць для зьезду памяшканьне і сотні фронтаўцаў атрымалі запрашэньне зь Вільні, ад літоўскага руху “Саюдзіс”. Першы зьезд пачаўся ў Віленскім палацы прафсаюзаў на Туравай гары і цягнуўся два дні.