Факты і падзеі (10-15 чэрвеня 2005 г.)

15 чэрвеня 2005 г.

Актуаліі

10 чэрвеня Парлямант Малдовы зьвярнуўся да Расеі з патрабаваньнем вывесьці расейскія войскі з тэрыторыі Малдовы. Калі ў 1991 г. пасыпаўся СССР, маскальскія асаднікі ( у асноўным адстаўное і неадстаўное афіцэрства) у Трансністрыі (альбо па-расейску Прыднястроўі) пачалі мяцеж супраць малдоўскай дзяржавы. Яны спадзяваліся на хуткую рэстаўрацыю расейскай імпэрыі і не хацелі вяртацца ў сваю Разань і Калагрыў. Малдаўскае паспалітае рушэньне пачало вызваленьне нацыянальнай тэрыторыі і напэўна завяршыла б яго хутка і эфэктыўна. Але ўмяшаліся “міратворцы” – расейская армія пад камандай вядомага генэрала-дубалома Лебедзя. Днестр падзяліў Малдову на вольную дзяржаву і на акупаваную асаднікамі тэрыторыю. Крэмль адудзячыў Лебедзя за “подзьвіг”, паслаўшы ў піке ягоны верталёт у Хакасіі. А акупанцкай шушары ўсьцяж падказваў: “Мы с вами, товарищи, мы вас одних не оставим…” Калі ўкраінскі народ напрыканцы 2004 г. заваліў маскоўскага халуя Кучму, выконваць гэтую абяцанку стала значна складаней, таму што Трансністрыю аддзяляюць ад РФ шырокія абшары Украіны, якая не зьбіраецца цярпець у сябе пад бокам маскоўскую язву. Ды й малдаванам астачарцела чужая армія на іхнай тэрыторыі. Так што прыйдзецца акупантам убірацца з чужой зямлі ў сваю Сібір. Эх, як залямантавалі думскія шавіністы: “Мы им покажем, они у нас ёщё попляшут!” Адкуль толькі ня гоняць маскоўскага акупанта: з Каўказа, Цэнтральнай Азіі, Малдовы… А імпэрыя сутаргава трымаецца кіпцюрамі за чужую зямлю і пырскае ядам, пагражае пакусаць усіх. Даўно ўжо трэба напусьціць на гэтае чмо гіцаля ды накіраваць яго на салатопку.

А ў палатках РБ усхадзіўся днямі шклоўскі прэзыдэнт. Крычаў, што трэба ўвесьці візавы рэжым з Грузіяй, адкуль, маўляў, ідзе ў Беларусь экспарт каляровых рэвалюцыяў і крымінальная злачыннасьць. Зразумела, што не ўпершыню Масква выкарыстоўвае мясцовых істэрыкаў дзеля помсты народам, якіх сама ў адкрытую не рашаецца ўгрызьці. Вось, напрыклад, разыгрываецца цяпер скандал са зьвёнзкам палякаў на Беларусі – ясна што маскоўская правакацыя, беларускаму народу такі канфлікт не патрэбны. А на Каўказе прынята размаўляць з субяседнікам падкрэсьлена з павагай і рэспэктам. Хто павышае голас, рызыкуе атрымаць дыхту. На палатачнае гарлапанства Парлямант Грузіі адказаў папярэджаньнем ўвесьці забарону на ўезд у Грузію згаданаму шклоўцу, а заадно ўсім чыноўнікам РБ, хто спрычыніўся да зьняважлівых антыгрузінскіх заяваў. Палатачныя клоўны, здаецца, зразумелі, што перайгралі. Міністр замежных справаў РБ товарішч Мартынов (беларуса на такую пасаду не знайшлося) пачаў тлумачыць публічна, што презідент пошутіл і мелі яны на ўвазе зусім ня тое. Цырк-шапіто працягвае выступы.

Дробная хлусьня дробнага хлуса. Цікавы пэрыяд настаў у прапагандзе і агітацыі, што прэтэндуе на філясофскую думку з пазыцыі дэмапазыцыі. З надзьмутай паважнасьцю на сцэну выйшлі правінцыйныя энцыкляпэдысты грантаўскага жанру, якім “усё па плячу”. Яны гатовыя адкамэнтаваць і каровіны ўдоі, і касьмічныя палёты, і палітычную рэжысуру. Прычым, гэтая публіка выглядае неяк на адзін твар: бачна, што яшчэ з акцябрацкага ўзросту яны былі дробнымі стукачамі. Сапраўды, Падгол (у народзе – Падлог), Глод, Карбалевіч, Дракахруст падобныя адзін на аднаго, нібыта вырабы аднаго канвэера. І прыёмчыкі ў іх адныя й тыя ж. Адным з такіх запісных нас рэгулярна частуе газэтка “Нар. Воля”. Гэткі “доктор философских наук Вячеслав Оргиш”. “Доктор”, вядома, на пісьме дзьвюх словаў па-беларуску зьвязаць ня можа і час ад часу выдае на цэлыя палосы свае глыбокадумныя разважанкі. Часам чытаеш іх і пазнаеш выказаныя пару тыдняў таму думкі і прагнозы, адэкватна сфармуляваныя Зянонам Пазьняком. “Доктор” пераставіць чужыя словы, пасыпле іх мішурой і падае публіцы як сваю рэвэляцыю. У нумары газэткі за 11 чэрвеня “доктор” (які, безумоўна, абараніўся на ролі КПСС у нечым там) раптам лягнуў спадара Пазьняка. Цытуем: “За рамками процесса оказались очень многие претенденты, не отождествляющие себя с той или иной политической организацией, но обладающие несомненным общественным авторитетом. Среди них ветеран национально-демократического движения З. Пазьняк, экс-министр В. Леонов, бывший парламентарий В. Фролов…” І далей па тэксьце “доктор” пералічвае яшчэ некалькі “бывшіх” і адстаўных. Зразумела, што гэта й было галоўным сэнсам шматслоўнага опуса: ўмяшаць імя Зянона Пазьняка ў кампанію “бывшіх”. Нікчэмнасьць нават падкрэсьліла, што “ветеран” не атаясамлівае сябе ні з якой палітарганізацыяй. Можа нікчэмнасьць ня ведае, што Зянон Пазьняк узначальвае Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскую Партыю – БНФ? Пэўна ж ведае. І подла хлусіць чытачам бульварнай газэткі, выконвае рэжымную замову на хлусьню. Прычына такіх паводзінаў мізэрнага эпігона ясная. “Доктор” і шмат яшчэ якія гэбельсаўскія адмыслоўцы рэтранслююць страх перад асобай нязломнага патрыёта, выдатнага мысьляра і палітычнага лідэра Беларускага Нацыянальна-Вызваленчага Руху. Гэта ёсьць страх рэжыму і прысьцёбнутай да яго псэўдаапазыцыі перад непазьбежным сваім правалам, перад нармалізацыяй нацыянальнага і дзяржаўнага жыцьця Беларусі, якое будзе праводзіцца пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка.

Жулікі будуць ствараць “ценявы ўрад”. Быў такі прафсаюзны лідэр А. Бухвостаў. Ён запомніўся сваімі гераічнымі пратэстнымі акцыямі: выходзіў на плошчу ў цэнтры сталіцы і сам за ўвесь рабочы клас выстаўляў які-небудзь плякат пра “лучшую жізнь”… Потым стала вядома, што ён з прафсаюзнага дзеяча зрабіўся палітычным ды рэгулярна езьдзіць на пагаданкі ў Маскву, дзе “лепшыя сябры” беларускай незалежнасьці з Крамля кансультуюцца з “абьяднанай апазыцыяй РБ” пра лепшы спосаб “інтэграцыі” (чытай – акупацыі) Беларусі ў Расею. У “Нар. Волі” (усё-ткі карысная газэтка) за 15 чэрвеня Бухвостаў паведаміў чалавецтву, што “не пазьней за 1 кастрычніка сёлета павінен прайсьці Кангрэс дэмсілаў, на якім будзе абраны адзіны кандыдат на прэзыдэнцкія выбары, а да правядзеньня кангрэса мы створым “ценявы ўрад”, у якім будуць прадстаўленыя лепшыя сілы ўсіх сфэраў нашага жыцьця”. Тэзіс падтрымаў на той жа газэтнай плошчы вядомы “барэц на народнае шчасьце” А. Лебедько. Можна сабе ўявіць, які “урадзік” скалоціць грантаўская публіка, што ў адкрытую кіруецца загадамі з Масквы і рэгулярна публічна гукае, што “мы арганізуем інтэграцыю з Расеяй лепш за Лукашэнку”. Падстаўны “урад” з мэтай забесьпячэньня элегантнай перамогі рэжыму на выбарах будзе такім жа, як і ўся падстаўная дзейнасьць гэтых жулікаў.

15 чэрвеня сэрыя стракатых падзеяў адбылася ў Санкт-Пецярбурзе. У Праморскім раённым судзе суддзя зачытваў прысуд, як раптам адзін з трох асуджаных выцягнуў з кішэні ручную гранату і кінуў у прэзыдыюм. Загінуў адзін ахоўнік, паранена дваццаць асобаў, што знаходзіліся ў зале паседжаньняў. Аказваецца, судзілі міліцыянтаў за нейкую аўтадарожную справу. А яны ў свой час “наводзілі канстытуцыйны парадак” у Чачэніі. Вось там чыны й набраліся досьведу, каб наводзіць з дапамогай гранаты канстытуцыйны парадак у піцерскім судзе. Не адкруціцца Расея ад сваёй кашмарнай цяпершчыны, вылезуць бокам злачынствы, зьдзейсьненыя расейскай ваеншчынай на чужой зямлі. Мы назіраем гэта ўжо цяпер.

А таварышч Пуцін вадзіў па Пецярбургу і ваколіцах Соню Гандзі, старшыню партыі Індыйскі нацыянальны кангрэс. Сам шэф (дарма, што з мясцовых) праводзіў для індыйскай кангрэсмэнкі італьянскага паходжаньня экскурсіі, катаў на кацеры па Няве, запрашаў прыехаць да яго з дзецьмі. Тэлевізія сэнтымэнтальна распавядала, як даўным-даўно бацька італьянкі з індыйскай будучыняй даў ёй імя “Соня”, бо закахаўся “во всё русское” пасьля таго, як пабыў у савецкім палоне падчас Другой сусьветнай вайны. Беларусы, аднак, ведаюць, што Соня – гэта памяншальны варыянт грэцкага імя Сафія (або Соф’я) – у перакладзе азначае Мудрасьць. Так што неяк не вяжацца рускі сэнтымэнт да індыйскай прынцэсы. А што да савецкага палону, то найбольш знакаміты лягер зьнішчэньня для італьянскіх ваеннапалонных НКВД наладзіла ў горадзе Суздалі. Там тысячы жаўнераў былі замораныя голадам, закатаваныя і памерлі ад хваробаў, не маючы адэкватнай мэдычнай апекі. І гэта не адзінае месца, дзе расейцы зьнішчалі італьянцаў. Так што пра любоў няхай НТВ раскажа нейкім дурачкам, якія ня ведаюць, што такое Расея.

Валеры Буйвал